Ігар Сергяенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ігар Сергяенка
Ігар Пятровіч Сергеенка.png
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта РБ
5 сьнежня 2019 — дасюль
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Натальля Качанава
намесьнік кіраўніка КДБ
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 студзеня 1963 (58 гадоў)
Сталіца, Шаркоўшчынскі раён
Дзеці: двое
Адукацыя: БДУ,
Акадэмія кіраваньня

Ігар Сергяенка (14 студзеня 1963, вёска Сталіца, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч. Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 2006-м — Акадэмію кіраваньня. Служыў у органах дзяржаўнай бясьпекі ад 1988 году. 23 лютага 2007 году ўказам Лукашэнкі яму было прысвоена званьне генэрал-маёра.

Ад студзеня 2010 году ўзначальваў упраўленьне КДБ па Магілёўскай вобласьці, ад красавіка 2013-га — першы намесьнік старшыні КДБ. Пазьней працаваў у Горадні, адкуль пайшоў на павышэньне. У 2013 годзе прызначаны першым намесьнікам старшыні КДБ па контравыведнай дзейнасьці.

У канцы жніўня 2013 году менавіта ён расказаў журналістам пра завяршэньне расьсьледаваньня справы аб так званым «плюшавым дэсанце». Аднак адмовіўся раскрываць падрабязнасьці. Пазьней стала вядома, што зь фігурантаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава зьнятыя абмежаваньні волі.

Паводле «Нашай Нівы», у 2008 годзе «пад ягоным кантролем», праходзіў працэс прызнаньня экстрэмісцкімі кніг «Лісты зь лесу» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзыдэнт» Сьвятланы Калінкінай і Паўла Шарамета, а таксама газэты польскай меншасьці «Głos znad Niemna»[2].

У лютым 2017 году, як намесьнік кіраўніка КДБ Вакульчыка, браў удзел у круглым стале «Курапаты — мэмарыял памяці і смутку», які праводзіла газэта «Беларусь сегодня»[3]. Там ён выказваўся наконт «адкрытасьці» архіваў КДБ.

5 сьнежня 2019 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў Сергяенку кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта[4].

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты, мае двух дзяцей.

Міжнародныя санкцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 лютага 2011 году начальнік упраўлення КДБ па Магілёву Сергяенка быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адказны за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be) на Магілёўшчыне[5][6].

31 жніўня 2020 году Сергяенка быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірнае пратэстаў»[7]. 29 верасьня Сергяенка трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[8][9].

6 лістапада 2020 году Сергяенку дадалі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[10]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў адзначалася, што ён як кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, які цесна зьвязаны з Аляксандрам Лукашэнка й адказвае за забяспячэньне рэалізацыі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў у сфэры ўнутранае й зьнешняе палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, у тым ліку ў кампаніі рэпрэсіяў і запалохваньня, якую праводзіць дзяржапарат пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году[11].

24 лістапада 2020 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[12], а 11 сьнежня — й Швайцарыя[13]. Акрамя таго, 6 лістапада Сергяенка трапіў пад санкцыі Канады[14].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://president.gov.by/ru/administration_ru/
  2. ^ Першым намеснікам старшыні КДБ стаў чалавек, які шукаў экстрэмізм у кнігах Севярынца і газеце «Глос з-над Немна», Наша Ніва, 5-12-2019
  3. ^ История должна нас объединять, Беларусь сегодня
  4. ^ Адміністрацыю Лукашэнкі ўзначаліў генэрал-маёр КДБ, Радыё Свабода, 5-12-2019
  5. ^ EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex(анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  6. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС(бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
  7. ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс Радыё Свабода Праверана 2021-09-08 г.
  8. ^ Политическая хроника дня: Тихановская поговорила с Макроном, белорусский МИД ответил, а позже Великобритания и Канада ввели санкции(рас.) Onliner.by Праверана 2021-09-09 г.
  9. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK(анг.). Урад Вялікабрытаніі(sr)Праверана 2021-09-08 г.
  10. ^ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников(рас.). naviny.by (2020-11-06).
  11. ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(анг.). EUR-Lex(pl).
  12. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus(анг.). Рада Эўрапейскага Зьвязу(be) (2020-11-24). Праверана 2021-09-08 г.
  13. ^ Belarus: Federal Council extends scope of sanctions(анг.). Фэдэральная рада Швайцарыі(uk) (2020-12-11). Праверана 2021-09-06 г.
  14. ^ Belarus sanctions(анг.). Урад Канады(pl) (2020-11-06). Праверана 2021-09-08 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]