Юры Назараў
Юры Назараў | |
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
16 жніўня 2022 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Валеры Іваноў |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
3 сакавіка 2020 — 16 жніўня 2022 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
2010 — 2013 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Намесьнік кіраўніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь | |
2004 — 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 лютага 1962 (62 гады) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Юры Віктаравіч Назараў (нар. 1962, Горкі, Магілёўская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 3 сакавіка 2020 году да 16 жніўня 2022 году). Кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі (з 16 жніўня 2022).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут па спецыяльнасьці «Лясная гаспадарка», Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасьці «Міжнародныя эканамічныя адносіны». З 1981 па 1982 г. працаваў лябарантам Беларускага тэхналягічнага інстытуту ім. С. М. Кірава. З 1983 па 1988 г. працаваў лясьнічым Зуброўскага лясьніцтва, інжынэрам па ахове лесу і паляўнічай фаўны, галоўным лясьнічым Горацкага лясгасу. У 1988—2001 гадах зьяўляўся выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам Горацкага лясгасу. З 2001 па 2004 год займаў пасаду намесьніка старшыні Камітэту лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2004 па 2010 г. — намесьніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У 2010—2013 гады зьяўляўся намесьнікам Кіраўніка спраў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 17 сьнежня 2013 году пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1090 прызначаны старшынёй канцэрну «Беллеспаперапрам».
3 сакавіка 2020 году прызначаны Намесьнікам Прэм’ер-міністра Беларусі[2].
У чэрвені 2022 года Назараў трапіў у санкцыйны сьпіс Канады[3].
16 жніўня 2022 году прызначаны кіраўніком справамі прэзыдэнта Беларусі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://naviny.by/new/20200303/1583226066-nazarova-naznachili-vice-premerom-lyashenko-osvobodili-ot-dolzhnosti
- ^ Юрый Назараў назначаны Намеснікам Прэм'ер-міністра Беларусі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 05.03.2020 г.
- ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.) Global Affairs Canada Архіўная копія ад 2022-11-22 г.
- ^ Лукашэнка прыняў важныя кадравыя рашэньні. Зьмены ў кіраўніцтве Справамі прэзыдэнта і ўрадзе. БЕЛТА, 16-08-2022
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Горках
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь
- Намесьнікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Кіраўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- Сябры Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь