Грамадзянская ўправа Ўсходніх земляў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абшар Грамадзянскай ўправы Ўсходніх земляў

Грамадзянская ўправа Ўсходніх земляў па-польску: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (ZCZW) — польская грамадзянская адміністрацыя на землях Летувы, Беларусі і Валыні ("былога Вялікага Княства Літоўскага") не ўключаных у склад Польшчы, на занятых Войскам Польскім у 1919-1920 гг.

Стварэньне і ліквідацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ZCZW быў створаны Генэральным Грамадзянскім Камісарам, ворган улады вызначаны дэкрэтам ад 19 лютага 1919 году праз Галоўнакамандуючага Польскім войскам. 22 красавіка 1919 Юзэф Пілсудскі выдаў адозву Да насяленьня В.Кн. Беларуска-Літоўскага у справе будучага лёсу гэтых земляў, інфармуючы пра стварэньне грамадзянскай управы, замест вайсковай[1]. З 1 чэрвеня 1920 году, загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага падпісанага 29 траўня 1920 беспасярэдні нагляд над гэтай структурай узяў польскі ўрад[2]. ZCZW фактычна перастаў існаваць пасьля заняцьця гэтых земляў бальшавікамі летам 1920 году, а фармальна быў ліквідаваны 9 верасьня 1920[3].

Камісар Грамадзянскай ўправы Ўсходніх земляў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ад 19 лютага да 5 траўня 1919 году Камісарам Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў быў Людвік Калянкоўскі[4][5]. Загадам Галоўнакамандуючага Польскага войска ад 15 красавіка 1919 Камісарам Грамадзянскай управы Ўсходніх земляў стаў Ежы Асмалоўскі[6].

Зьмены ў арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Monitor Polski №95 28 красавіка 1919 г.
  2. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 42, poz. 1057
  3. ^ Dziennik Rozkazów z 1920 r. Nr 35, poz. 752
  4. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 1, poz. 2
  5. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 3, poz. 13
  6. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 3, poz. 12
  7. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 40
  8. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
  9. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 17, poz. 153
  10. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 174
  11. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 25, poz. 257
  12. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 275
  13. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 35, poz. 407
  14. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 6, poz. 79
  15. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 9, poz. 149
  16. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1920 r. Nr 34, poz. 845

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Waldemar Kozyra, Polityka administracyjna władz polskich na Ziemiach Wschodnich Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1918-1926, Białystok 2005
  • Joanna Gierowska-Kałłaur, Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich, Warszawa 2003 ss. 447 + ilustr.
  • Adam Janusz Mielcarek, Podziały terytorialno-administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej, Warszawa 2008
  • Adam Janusz Mielcarek, Węzłowe zagadnienia ustrojowe Zarządu Cywilnego Ziem Wschodnich (1919-1920), w świetle aktów normatywnych, w: "Studia z Dziejów Państwa i Prawa Polskiego", Kraków — Lublin — Łódź 2011, T. 14, s. 241-251.