Язэп Туркевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Язэп Туркевіч (1876 — ?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад Першай сусьветнай вайной жыў у Вільні, працаваў сталяром, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У час першай расейскай рэвалюцыі ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. Падчас нямецкай акупацыі — адзін з актыўных дзеячоў рабочых прафсаюзаў у Вільні. Уваходзіў у Віленскую беларускую раду.

У сакавіку 1918 году быў разам з Антонам Луцкевічам, Іванам Луцкевічам і Янкам Станкевічам накіраваны на беларускае паседжаньне ў Менск, якое завяршылася абвяшчэньнем Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году. У 1922 годзе балятаваўся ў польскі сойм ад Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту, але дэпутацкага мандату не атрымаў. Пасьля быў рэдактарам шэрагу заходнебеларускіх газэтаў. 8 жніўня 1925 году пад яго рэдакцыяй была выдадзеная газэта-аднадзёнка «Селянін».