Перайсьці да зьместу

Даўгінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Даўгінава (Вялейскі раён)»)
Даўгінаў
лац. Daŭhinaŭ
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Касьцёл Сьвятога Станіслава
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Даўгінаўскі
Вышыня: 176 м н. у. м.
Насельніцтва: 1110 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 231442
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д. / 54.64639° пн. ш. 27.48028° у. д. / 54.64639; 27.48028Каардынаты: 54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д. / 54.64639° пн. ш. 27.48028° у. д. / 54.64639; 27.48028
Даўгінаў на мапе Беларусі ±
Даўгінаў
Даўгінаў
Даўгінаў
Даўгінаў
Даўгінаў
Даўгінаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Даўгі́наў — вёска ў Беларусі, на рацэ Сярчыстай. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1110 чалавек. Знаходзіцца за 47 км на паўночны ўсход ад Вялейкі, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Крывічы. Вузел аўтамабільных шляхоў на Менск, Вялейку, Будслаў, Крывічы, Докшыцы, Плешчаніцы, Краснае.

Даўгінаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Станіслава ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Даўгінаў утварыўся ад прыметніка доўгі або ад прозьвішчаў Доўгі, Даўгінаў[1].

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Даўгінаў[2] (упамінаецца як Долгиновъ ужо ў 1635 годзе[1]), афіцыйная — Даўгі́нава[3] (рас. Долгиново).

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Долгинов (1553 год)[4].

Даўгінаў, з мапы 1613 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Даўгінаў (пад назвай Даўгінавічы) упамінаецца ў 1440—1443 гадох як уладаньне Яна Доўгірда, ваяводы віленскага. Пазьней маёнтак перайшоў да Івашкі Манівідавіча, а ў 1485 годзе — да Багдана Саковіча, ваяводы троцкага. У 1525 годзе Даўгінаў знаходзіўся ў валоданьні Альжбеты Саковіч[5]. У пачатку XVI ст. тут збудавалі царкву Сьвятой Тройцы, у 1553 годзе — касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Даўгінаў увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З 1567 году маёнткам валодаў Юры Хадкевіч, з 1622 году — Януш Кішка, ваявода полацкі. У 1634 годзе апошні прадаў Даўгінаў Язэпу Руцкаму, грэцка-каталіцкаму мітрапаліту кіеўскаму, галіцкаму і ўсяе Русі.

Пад 1643 годам Даўгінаў упамінаецца як мястэчка. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у ваколіцах Даўгінава адбыліся жорсткія баі, само паселішча спалілі маскоўскія захопнікі. З 1690 году Даўгінаў знаходзіўся ў валоданьні Караля Міхала Друцкага-Сакалінскага. У 1704 годзе Караль і Эва Друцкія-Сакалінскія фундавалі тут новы касьцёл. У 1746 годзе ў мястэчку разьмяшчаўся грэцка-каталіцкі дэканат, які ахопліваў 26 парафіяў. У 1793 годзе сьвятар Дамінік Марціноўскі збудаваў новую царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Даўгінаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні[6]. На 1800 год у мястэчку было 88 двароў, на 1866 год — 362 двары. У XIX ст. тут штогод праводзіліся славутыя кірмашы, да 1866 году працавала суконная фабрыка з больш як 300 работнікамі (на 1850 год). Мануфактуру збудаваў уладальнік мястэчка граф С. Л. Каменскі. На 1824 год прадпрыемства мела 2, на 1840 год — 28 ткацкіх станкоў, вадзяны і паравы рухавікі. Ткаліся тонкія сукны ўсіх колераў. Вырабы збываліся ў Рыгу, Вільню, Мітаву, Ромны. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Даўгінаве існавала школа, 60 крамаў, паштовая станцыя. У пачатку XX ст. — расейскія царкоўнапрыходзкая школа і 2-клясная народная вучэльня (2 настаўнікі, 124 навучэнцы).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Даўгінаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Даўгінаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР, а жыхары Даўгінаўскай воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[7]. 1 студзеня 1919 годзе ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Даўгінаў увайшоў у склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1938 год існавалі аднайменныя мястэчка (547 двароў) і сяліба (33 двары).

У 1939 годзе Даўгінаў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Крывіцкага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Вялейскім раёне). 1 траўня 1940 году мястэчка атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году Даўгінаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 16 ліпеня 1954 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут быў 501 двор, на 1993 год — 596, на 1997 год — 596. У 2000-я гады Даўгінаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 305 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1439 чал.[9]; 1897 год — 3551 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 2671 чал.[10]; 1938 год — 3181 чал. у мястэчку Даўгінаве і 165 чал. у сялібе Даўгінаве; 1971 год — 1477 чал.; 1993 год — 1400 чал.[11]; 1997 год — 1419 чал.[12]; 1999 год — 1347 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1110 чал.

У Даўгінаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца Полацкая вуліца

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Вялікі пляц[13].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На адным зь перакрыжаваньняў вуліцаў стаіць памятны знак у гонар беларускага пісьменьніка Зьмітрака Бядулі.

У Даўгінаве жыў і навучаўся беларускі пісьменьнік Зьмітрок Бядуля (сапраўднае імя — Самуіл Плаўнік).

  1. ^ а б Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 104—105.
  2. ^ Даўгінаў(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 147.
  4. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 426.
  7. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 106.
  10. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  11. ^ Новікава Г. Даўгінава // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 211.
  12. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 65.
  13. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 19.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]