Януш Кішка
Януш Кішка | |
Герб «Дуброва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1568 |
Памёр | 13 студзеня 1654 |
Род | Кішкі |
Бацькі | Станіслаў III Кішка Альжбета з Сапегаў |
Жонка | Крыстына з Друцкіх-Сакалінскіх |
Дзейнасьць | дыплямат, палітык |
Януш Кішка (каля 1568 — 13 студзеня 1654, маёнтак Крывічы Ашмянскага павету) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода полацкі (1621—1654), гетман польны (1635—1646) і вялікі літоўскі (з 1646). Трымаў Парнаўскае (1610) і Дрыскае (1640) староствы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Станіслава, ваяводы амсьціслаўскага, і Альжбеты з Сапегаў. Апошні мужчынскі прадстаўнік роду, меў старэйшага брата Станіслава.
Выхоўваўся ў духу кальвінізму, перайшоў у каталіцтва прыкладна ў 1606. У 1624—1626 навучаўся ў Падуі (Італія).
Удзельнічаў у вайне супраць Швэцыі (1600—1629), служыў пад камандай Яна Караля Хадкевіча. На чале ўласнага атраду браў удзел Кірхгольмскай бітве (1605). Таксама ўдзельнічаў у выправах на Масковію ў 1611 і 1618, Турэччыну — у 1621.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай бараніў Полацак (1633), вёў баі пад Смаленскам[1].
Двойчы жаніўся, аднак нашчадкаў не пакінуў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 102.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0