Елгава
| Елгава лат. Jelgava | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Латвія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1266 | ||||
| Дата заснаваньня | 1226[1][2] | ||||
| Места з | 1573 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Андрыс Равіньш[3] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 60 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 13 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 56°38′54″ пн. ш. 23°42′50″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 54 834 чал. (2025)[4] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +371 630 | ||||
| Паштовыя індэксы | LV-30(01-18) | ||||
| Сайт | www.jelgava.lv | ||||
| Елгава на мапе Латвіі Елгава | |||||
Е́лґава (па-латыску:
Jelgava , па-нямецку: Mitau) — места ў цэнтральнай Латвіі (край Зэмгалэ, за 42 км на поўдзень ад Рыгі) Латвіі, сталіца гістарычнага рэґіёну Курляндыі. Елґава знаходзіцца на абодвух берагох ракі Ліелупэ (мінулая нямецкая назва — Аа), на раўніне, якая, верагодна, спарадзіла нямецкую назву (Mitte der Aue). Латыская назва Jelgava хутчэй за ўсё паходзіць ад ліўскага імя «Jelgab» — «нізкае месца».
Насельніцтва гораду — 54 834 чалавекі (на 2025 год), зь якіх амаль палова — расейскамоўныя. Гэта — чацьверты паводле велічыні горад у Латвіі. Елґава мае чыгуначны і аўтобусны вакзалы, рачны порт і невялікае лётнішча.
За савецкім часам у Елґаве разьмяшчалася некалькі вялікіх цяжкапрамысловых заводаў, у тым ліку ґіґант усесаюзнага значэньня RAF. Пасьля здабыцьця Латвіяй незалежнасьці ў 1990 годзе ўсе заводы спыніліся, і большая частка насельніцтва засталася бяз працы. З гэтай прычыны нават сёньня Елґава застаецца даволі беднай. Зрэшты, сытуацыя паступова паляпшаецца.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Елґава была заснаваная ў 1266 годзе Конрадам Мандэрнам, вялікім маґістрам Ордэну Мечаносцаў.
- у 1345 г. горад упершыню заваяваны ліцьвінамі.
- з 1561 г. Елґава была рэзыдэнцыяй Карлядзкіх князёў.
- Елґава была сталіцаю Курляндыі падчас яе ўваходжаньня ў Рэч Паспалітую
- у XVII стагодзьдзі горад тройчы захопліваецца швэдамі
- у 1795 г. горад далучаны да Расейскае імпэрыі падчас Падзелаў Рэчы Паспалітай.
- З 1920 г. Елґава ў складзе Латвіі
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 1 студзеня 2015 колькасьць насельніцтва складала 61 961 чалавек.
| Насельніцтва Елгавы (2013) | ||||
|---|---|---|---|---|
| латышы | 62.5% | |||
| расейцы | 22.3% | |||
| беларусы | 5.5% | |||
| украінцы | 2.6% | |||
| палякі | 1.9% | |||
| цыганы | 1.5% | |||
| летувісы | 1.4% | |||
| іншыя | 2.4% | |||
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Большая частка гарадзкой архітэктуры была зьнішчаная падчас Другой Сусьветнай Вайны. Горад адбудоўваўся галоўным чынам у шэрым і танным савецкім стылі, з зусім іншай пляноўкай. Тым ня менш, у Елґаве ўсё роўна ёсьць шмат чаго, на што варта паглядзець. А новыя будынкі плянуюцца ў стылі, які дазволіць гораду вярнуць зьнішчаную саветамі прыгажосьць.
На замкавай высьпе (Pilssala), якая знаходзіцца паміж Ліэлупэ й Дрыксай, знаходзіўся стары замак курляндзкіх князёў, пабудаваны ў 1266 г., які быў разбураны князем Эрнстам Ёганам Біранам. На тым самым месцы ў 1738—1772 гг. Барталямэё Растрэлі пабудаваў для яго зімовы палац, цяпер вядомы як Jelgavas Pils — візытная картка места. На жаль, палац моцна пацярпеў падчас вайны, і ягоныя інтэр’еры аднавіць не ўдалося (захаваўся вядомы летні палац герцаґа Бірана ў Рундалэ). Цяпер там знаходзіцца Латвійская Сельскагаспадарчая Акадэмія.
Іншай славутасьцю зьяўляецца нэаклясычны будынак акадэмічнай ґімназыі Academia Petrina, пабудаваным у 1775 годзе архітэктарам Сэвэрынам Енсэнам, названы ў гонар герцаґа Пэтэра Бірана. Цяпер гэта музэй мастацтва.
Яшчэ адзін клясычны будынак — Villa Medem — прыватная віла, пабудаваная напачатку XIX стагодзьдзя на беразе Дрыксы.
Барочная лютэранская царква сьв. Ганны (XVII ст.) — вядомы сымбаль гораду. Пеўня, што сядзіць на яе шпілі, у Елґаве можна ўбачыць амаль адусюль.
Побач з гарадзкой плошчай стаіць будынак лютэранскае царквы Трыадзінства (барока). Раней гэта была першая царква гораду з высокай 75-мэтровай вежай, але яна была разбураная ў часы камунізму. Адбудоўваецца, але вельмі павольна. Каталіцкі касьцёл сьв. Юр’я — прыгожая чырвоная пабудова, што знаходзіцца недалёка ад цэнтральнага паштамту.
Галоўным праваслаўным храмам места зьяўляецца сабор сьв. Сымона і Ганны. У 1940-х гадох камуністы паспрабавалі ўзарваць будынак, але ён вытрымаў — на працягу мноства гадоў гэтыя закінутыя руіны змрочна стаялі недалёка ад мястовага цэнтру. У сярэдзіне 1990-х храм быў адбудаваны.
У Елґаве захаваўся невялікі раён з брукамі і драўлянымі дамамі XIX стагодзьдзя, у якіх жылі простыя гараджане.
Горад мае шмат прыгожых паркаў. У парку каля прывакзальнай плошчы стаіць вялікі помнік латыскаму нацыянальнаму герою Лачплэсісу.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З гораду паходзіць гурт Prāta Vētra, удзельнік конкурсу песьні Эўрабачаньне ў 2010 годзе.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 9. — С. 77.
- ↑ The Chairman (анг.) About self-government. Izstrādājis SIA DatorCentrs. Праверана 18 траўня 2016 г.
- ↑ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā» (лат.). Latvijas Republikas Iekšlietu Ministrijas. Pilsonības un Migrācijas Lietu Pārvalde (1. 01 2016). Праверана 18 траўня 2016 г.