Царква Сьвятой Тройцы (Даўгінаў)
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Даўгінаў |
| Каардынаты | 54°38′30,29″ пн. ш. 27°28′28,10″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Даўгінаве. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Менская, 27. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Даўгінаве збудавалі ў 1870 годзе.
За савецкім часам царква не зачынялася.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, 8-граннай малітоўнай залі, ад якой адыходзяць паўкруглыя бакавыя прытворы і апсыда. Над сяродкрыжжам цэнтральны аб’ём завяршаецца магутным 8-гранным сьветлавым барабанам, накрытым сфэрычным купалам, у завяршэнані якога купал-цыбуліна на гранёнай шыі. Грані барабана за кілепадобнымі аркамі праразаюцца здвоенымі вузкімі аркавымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі. Над прытворам узвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца з купалам-цыбулінай. Фасады падзяляюцца адзінарнымі і здвоенымі аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца броўкамі, апярэзваюцца зубчастымі пасамі, фрызам гарадкоў. Тры ўваходы (галоўны і ў прытворах) маюць 2-слуповыя ганкі з 2-схільнымі навесамі.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньням, сфэрычным купалам на ветразях у сяродкрыжжы, конхамі ў апсыдзе і прыдзелах, расчыненых у залю шырокімі аркавымі прасьветамі. Апсыда аддзяляецца драўляным пазалочаным іканастасам[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі і графіка
- 1896 г.
- каля 1900 г.
- да 1918 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- Фрагмэнт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.