Перайсьці да зьместу

Іван Манівід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Івашка Манівідавіч»)
Іван Манівід
лац. Ivan Manivid

Герб Ляліва
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1400
Памёр 1458(1458)
Род Манівіды
Бацькі Войцех Манівід
Ульляна Смаленская
Дзеці Войцех, Ян, Ядвіга, Соф'я

Іван Манівід (Івашка Манівідавіч; каля 1400 — 1458) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік падольскі і крамянецкі (з 1437), ваявода троцкі (з 1443) і віленскі (1458).

У дадатак да бацькоўскіх уладаньняў атрымаў ад вялікага князя Амнішаў, Валожын і Даўгінаў у Менскім павеце, згодна з тэстамэнтам стрыечнага брата Пятра ГедыгольдавічаМір (1451).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пан Ивашко Монивидович (5 траўня 1429 году[1], 9 сьнежня 1442 году[2]); Iwaschkonis Moniwidowicz[3], Iwaschconis Monywydowycz[4] (1 верасьня 1431 году); Iwaschko Moniwidowicz (15 траўня 1432 году)[5]; Jwasko Moniwodowicz (22 сакавіка 1433 году)[6]; Ywaske Mannewiden son (6 верасьня 1434 году)[7]; Ywaßken Manweden (16 кастрычніка 1436 году)[8]; пан Монивид староста подольский и кременецкий (2 верасьня 1438 году[9], 16 студзеня 1444 году[10]); пан Монивид троцкий воевода (23 сакавіка 1443 году)[11]; воевода троцкий пан(ъ) Монивид(ъ) (1 чэрвеня 1445 году, 8 студзеня 1452 году)[12]; nos Johannes Monividi heres in Zvprani palatinus Vilnensis (7 верасьня 1458 году)[13].

Зь літоўскага баярскага роду Манівідаў гербу «Ляліва», сын Войцеха, ваяводы віленскага, і Ульляны Смаленскай (імаверна).

Адзін з найбольш заўзятых прыхільнікаў Сьвідрыгайлы ў фэадальную вайну. Быў ягоным маршалкам у 1438 годзе[14].

Меў сыноў Войцеха і Яна, а таксама дачок Ядвігу (жонка Алехны Судзімонтавіча) і Соф’ю (жонка Мікалая Радзівілавіча).

У лацінамоўных тэстамэнце, складзеным у 1458 годзе, упамінаў свае ўладаньні ў трох дыстрыктах або, па-народнаму, «воласьцях» (in tribus districtibus alias wlosczach). Частку маёмасьці ён пакінуў дочкам «для пасагу» (dla poszagv), а «кабыльнае стада» (stado kobilne) — сваёй жонцы Ганне[15][a]. Таксама ў дакумэнце прыводзяцца тагачасныя назвы Жупранаў (Zvprani), Солаў (Soły), Мірклішак (Mirklisky), Новага Двару (Novidwor) ды іншых паселішчаў. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[16].

  1. ^ Апроч таго, у тэксьце даецца яшчэ адзін «народны» адпаведнік лацінскага выразу: omnem expedicionem alias nadewszythka wiprawa
  1. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 30.
  2. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 38.
  3. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
  4. ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
  5. ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
  6. ^ Послание князей и бояр Руси Базельскому собору в поддержку князя Свидригайла (1433), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  7. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 8. — Riga; Moskau, 1884. S. 501.
  8. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 534.
  9. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 35.
  10. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 40.
  11. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 39.
  12. ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 48, 237.
  13. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 261.
  14. ^ Насевіч В. Манівідавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 270.
  15. ^ Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza // Ateneum Wileńskie. Nr. 1, 1923. S. 261—262.
  16. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.