Ваўкалатка
Выгляд
Ваўкалатка | |
трансьліт. Vaŭkalatka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Вялейскі |
Сельсавет: | Даўгінаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1771 |
Паштовы індэкс: | 222424 |
СААТА: | 6213817026 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′42″ пн. ш. 27°29′41″ у. д. / 54.72833° пн. ш. 27.49472° у. д.Каардынаты: 54°43′42″ пн. ш. 27°29′41″ у. д. / 54.72833° пн. ш. 27.49472° у. д. |
Ваўкалатка на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ваўкалатка |
Ваўкала́тка[1] (таксама сустракаецца — Ваўкала́тцы, мн[1]) — вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Даўгінаўскага сельсавету.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ваўкалатамі» называлі людзей, якія ўмелі імітаваць воўчы голас. Гэтыя людзі заваблівалі ваўкоў на паляваньні. Паводле паданьня, вёску назвалі ў гонар жанчыны Ваўкалаткі[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — вёска ў Будслаўскай воласьці Вялейскага павету[3].
За польскім часам — у гміне Будслаў Дунілавіцкага павету павету Наваградзкага ваяводзтва. З 1926 року — у Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1921 року пражывала 241 асоба, зь іх 213 рыма-каталікі, 28 — праваслаўныя; 184 — палякі, 57 — беларусы; 50 дамоў. У 1931 року — 274 чалавекі, 57 дамоў.
У 1940—1973 гадах цэнтар Ваўкалацкага сельсавету[4].
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Павал Каруза (1906—1988) — беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзеяч.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Кірый Л. І., Пуня І. Н. Гульня „Легенды Вілейшчыны“ // Государственное учреждение образования „Вилейская гимназия №1 «Логос»“ Тропинками малой родины : Сборник сценарных разработок мероприятий. — Вилейка: 2023. — С. 20—21.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 871
- ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ваўкалатка (рас.), Глёбус Беларусі