Перайсьці да зьместу

Уладзімер Наркевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Наркевіч
Род дзейнасьці Журналіст
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1952 (72 гады)
Месца нараджэньня пасёлак Даўгінаў, Вялейскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак журналіст
Бацька Браніслаў Наркевіч
Жонка Жанаты
Дзеці Двое
Дадаткова 32-і галоўны рэдактар газэты «Зьвязда» (1989—2011)

Уладзімер Браніслававіч Наркевіч (нар. 1952; п. Даўгінаў, Вялейскі раён, Менская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі журналіст. Быў найбольш доўгачасовым галоўным рэдактарам беларускамоўнай дзяржаўнай газэты «Зьвязда» цягам звыш 22 гадоў (1989—2011). Сябар Беларускага саюза журналістаў, у склад управы якога ўваходзіў.

У чэрвені 1974 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1974—1986 гг. працаваў карэспандэнтам аддзелу навукі, ВНУ і школаў, загаднікам аддзелу навінаў і арганізацыйна-партыйнага аддзелу ў беларускамоўнай дзяржаўнай газэце «Зьвязда». У чэрвені 1987 г. скончыў Менскую вышэйшую партыйную школу пры Цэнтральным камітэце (ЦК) Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У 1986—1989 гг. быў інструктарам аддзелу культуры, інструктарам і загаднікам сэктара ідэалягічнага аддзелу ЦК КПБ. З 1989 г. да 8 лістапада 2011 г., больш як 22 гады, займаў пасаду галоўнага рэдактара беларускамоўнай дзяржаўнай газэты «Зьвязда» найдаўжэй за ўсіх папярэднікаў[1]. У 2003—2011 гг., на пасадзе рэдактара, уваходзіў у інфармацыйна-прапагандысцкую групу ў Гомельскай вобласьці пры Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якая кожны 3-і чацьвер месяца ладзіла для работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў «тлумачэньне ідэалёгіі беларускай дзяржавы» і інфармаваньне аб дзейнасьці А.Лукашэнкі і дзяржаўных установаў.

  1. ^ Гэта лёс // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]