Ваяводы віцебскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ваявода віцебскі — мясцовы ўраднік у Віцебскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя.

Іван Сапега

Згодна з прывілеем вялікага князя Аляксандра (пазьней гэты прывілей пацьвердзіў Жыгімонт Стары), ваяводу віцебскага прызначаў вялікі князь толькі са згоды мясцовай шляхты. Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў 25-е месца: пасьля плоцкага[1] і перад мазавецкім ваяводамі.

Намесьнікамі віцебскімі былі:

Рыгор Хадкевіч
Ян Завіша

Ваяводамі віцебскімі былі:

Ян Антоні Храпавіцкі
Міхал Касакоўскі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) тэрыторыя Віцебскага ваяводзтва (апрача заходняй часткі Аршанскага павету) адыйшла да Расейскай імпэрыі, аднак пасада ваяводы віцебскага захоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім да 1794.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jelski A. Województwo witebskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 341.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]