Паняцічы (Менская вобласьць)
Паняцічы | |
трансьліт. Paniacičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Вялейскі |
Сельсавет: | Вязынскі |
Насельніцтва: | 68 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1771 |
Паштовы індэкс: | 222417[1] |
СААТА: | 6213813101 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°25′0″ пн. ш. 27°3′59″ у. д. / 54.41667° пн. ш. 27.06639° у. д.Каардынаты: 54°25′0″ пн. ш. 27°3′59″ у. д. / 54.41667° пн. ш. 27.06639° у. д. |
± Паняцічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Паня́цічы[2] — вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзяць у склад Вязынскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы XIX стагодзьдзя існавалі: фальварак, вёска ды маёнтак Паняцічы, якія належалі да гміны Вязынь. Паняцічы былі цэнтрам вясковай акругі Паняцічы. Фальварак налічваў 1 дом ды 25 жыхароў, а вёска 29 дамоў і 239 жыхароў[3].
За часам міжваеннай Польшчы ў населеным пункце існавала 1-клясная школа[4].
12 сьнежня 1929 году здарыўся бандыцкі напад, у якім забілі 60-гадовага Вінцэнта Пстроцкага[5]. За забойства Анджэй Жолудэк зь вёскі Нясьцёркі быў прысуджаны да 15 гадоў цяжкай вязьніцы[6]. 19 сакавіка 1935 году ў вёсцы згарэў адзін дом, які належаў Пятру Міхалецкаму[7]. У 1938 годзе Константы Кулеша забіў Яна Сташевіча[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 117 чалавек
- 2010 год — 68 чалавек
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Філістовіч (1926—1952?) — удзельнік антысавецкага падпольнага руху
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ zip.belpost.by
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 145
- ^ Poniatycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 767
- ^ Tymczasowa sieć publicznych szkół powszechnych O.S.W. Wileński, Dziennik Urzędowy Kuratorium Okręgu Szkolnego Wileńskiego, 20.07.1926, s. 199
- ^ Dziennik Wileński R.13, nr 288 (14 grudnia 1929), s. 3
- ^ Kurjer Wileński R.7, nr 122 (28 maja 1930), s. 3
- ^ Dziennik Wileński R.19, nr 80 (22 marca 1935), s. 9
- ^ Dziennik Wileński R.22, nr 12 (13 stycznia 1938), s. 5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паняцічы (Менская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў