Перайсьці да зьместу

Міхалёва (Вялейскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міхалёва[1] — колішні фальварак на тэрыторыі сучаснага Вязынскага сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Фальварак знаходзіўся паміж вёскамі Азярэц і Паняцічы, каля шляху ВялейкаВязынь[2].

Фальварак упершыню згадваецца ў XIX стагодзьдзі. Уваходзіў у склад Вязынскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні.

За часам міжваеннай Польшчы населены пункт, тады пад назвай Michalewo, належаў да гміны Вязынь, якая ўваходзіла ў склад Вялейскага павету[3][4], з 1926 году ў складзе Віленскага ваяводзтва. Бліжэйшая рымскакаталіцка парафія — Ільля, праваслаўная — Вязынь[4]. Паводле вынікаў дзяржаўнага статыстычнага сьпісу (ад 1921 году), у фальварку заставаўся 1 хатні будынак, у якім жылі 1 мужчына і 3 жанчыны (3 рымскіх каталікоў, 1 праваслаўны/-ая; 3 палякі, 1 беларус/-ка)[3]. Пазьней у населеным пункце зямельныя ўчасткі атрымалі польскія вайскоўцы: Пётар Анджэеўскі, Уладыслаў Кухарскі, Рудольф Кучынскі ды Ян Охаль[5]. Дзеці зь Міхалёва хадзілі ў 1-клясную школу ў Паняцічах[6].

У дакладным, але прыватным сьпісе Быстрыцкага, азначаны як «пасада»[4]. У выніках статыстычнага сьпісу ды на мапе ад 1931 году пазначаны як «фальварак»[2]. У афіцыйным даведніку з 1938 году пазначаны як «пасада», у якай была 7 будынкаў ды 37 жыхараў (па стану на 9 сьнежня 1931 году). [7].

Невядома калі быў ліквідаваны населены пункт.

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. ISBN 978-985-508-298-0.
  2. ^ а б Mapa Taktyczna Polski 1:100 000 /1924 - 1939/, Pas 31 Słup 44 (A31 B44) WILEJKA, Wojskowy Instytut Geograficzny 1931, (17.0 MB)
  3. ^ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 7 cz. 2, Warszawa 1923 с. 93 (кніжкі), 102 (файла)
  4. ^ а б в Tadeusz Bystrzycki (oprac.): Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej z oznaczeniem terytorjalnie im właściwych władz i urzędów oraz urządzeń komunikacyjnych. Przemyśl – Warszawa: Wydawnictwo Książnicy Naukowej, 1933?, с. 1028 (кніжкі), 1030 (файла).
  5. ^ OSADNICY WOJSKOWI
  6. ^ Tymczasowa sieć publicznych szkół powszechnych O.S.W. Wileński, Dziennik Urzędowy Kuratorium Okręgu Szkolnego Wileńskiego, 20.07.1926, s. 199
  7. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1, Województwo wileńskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, załącznik do zarządzenia Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 28 kwietnia 1939 roku o ustaleniu urzędowych nazw miejscowości zamieszkanych na obszarze województwa wileńskiego, с. 61 (кніжкі), 62 (файла)