Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Вязынь)
| Помнік гісторыі | |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы | |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Вязынь |
| Каардынаты | 54°25′15,11″ пн. ш. 27°10′18,82″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Ўсьпеньня Багародзіцы | |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Вязыні. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне гістарычнага мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Вязыні збудавалі ў 2-й палове XIX ст.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта 3-зрубны храм з 5-граннай апсыдай. Выцягнуты папярочнай восьсю прытвор завяршаецца на тарцох трыкутнымі франтонамі з разным дэкорам. Франтон выкарыстоўваецца ў аздабленьні 2-схільнага брыля над ганкам галоўнага ўваходу. Асноўны кубападобны аб’ём мае 2 ярусы, завершаныя шматгранным шатровым сьветлавым барабанам з купалам-цыбулінай. Шатровае завяршэньне з купалам-цыбулінай таксама мае надбудаваная над прытворам званіца. Сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі фігурнымі ліштвамі з трыкутнымі сандрыкамі[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Прачыстай Багародзіцы або Прачысьценская царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.