Голас беларуса (1924): розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
* [http://knihi.com/none/Holas_bielarusa_Vilnia,_1924_pdf.zip.html Сканы нумароў газэты на Кніжнай палічцы] |
* [http://knihi.com/none/Holas_bielarusa_Vilnia,_1924_pdf.zip.html Сканы нумароў газэты на Кніжнай палічцы] |
||
* [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2359 Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ({{lang-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}})] |
|||
{{Беларускія пэрыядычныя выданьні}} |
|||
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]] |
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]] |
||
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1924 годзе]] |
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1924 годзе]] |
Вэрсія ад 20:39, 3 кастрычніка 2016
Голас беларуса | |
Тып | 2 разы на тыдзень |
---|---|
Выдавец | Мікола Шыла |
Галоўны рэдактар | Мікола Шыла |
Рэдактар | Мікалай Шыла |
Заснаваная | 14 лютага 1924 (100 гадоў таму) |
Закрытая | 19 красавіка 1924 |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня |
Афіцыйны сайт | Беларуская палічка |
«Голас беларуса» — газэта дэмакратычнага кірунку. Выдавалася 14 лютага — 19 красавіка 1924 году ў Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень. Рэдактар-выдавец Мікола Шыла. Выйшаў 21 нумар.
Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газэты «Змаганьне». Крытычна аналізавала палітычнае і эканамічнае становішча ў Польшчы, сацыяльную палітыку польскага ўраду (артыкул «Сучасны эканамічны крызыс» пад псэўданімам Кугельман, «Панскае аздараўленьне крэсаў» падпісаны крыптанімам «К», «У чым сапраўдная санацыя Польшчы?» пад крыптанімам «М», «У зачараваным коле» і інш), разглядала канцэпцыю дзяржавы, яе рэалізацыю польскім грамадзтвам (артыкул «Дзяржава для народа ці народ для дзяржавы?» падпісаны псэўданімам Ст. Мірскі).
Шмат увагі аддавала стану і мэтам беларускага вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі (артыкулы: «Рашучая часіна», «Ніякіх летуценьняў», «Хто разважа?», «Рэвізія трактатаў і беларусаў», «Беларускае пытаньне за граніцай», «Рэалізацыя ідэі незалежнасьці», «Найважнейшы вывад» і інш.), пісала пра парушэньні правоў чалавека і нацыянальных меншасьцей у краіне (артыкул «Польскае obywatelstwo і міжнародныя трактаты» пад псэўданімам Civis).
У сувязі з абмеркаваньнем польскім сэймам законапраекту аб самаўрадах шырока асьвятляла пытаньні самакіраўніцтва, улады на месцах (артыкулы: «Ці толькі спадчына керпішчызны» пад крыптанімам «В», «Генэральная баталія», «Прамова Б. Тарашкевіча ў сойме»). Друкавала матэрыялы пра злоўжываньні польскай адміністрацыі і паліцыі ў дачыненьні да насельніцтва Заходняй Беларусі і беларускай асьветы, пра нападкі на беларускіх дэпутатаў з боку эндэкаў — правага крыла сейму, ігнараваньне праблем рэпатрыянтаў (артыкулы: «Няўмольныя факты», «На руінах беларускай школы», «Зьдзекі над рэпатрыянтамі», «Дзікі гвалт»).
Пэрспэктывы вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі зьвязвала з дзяржаўным будаўніцтвам, арганізацыяй навукі і асьветы ў Савецкай Беларусі (рубрыка «Навокал пашырэньня тэрыторыі БССР», артыкулы: «Паваротны пункт», «Незалежнасьць і залежнасьць», «Сьвяткаваньне шостых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі»).
Вяла дыскусіі па пытаньнях стратэгіі і тактыкі беларускага руху, пісала пра міжнародныя падзеі ў сьвеце, у тым ліку пра сьвяткаваньне 1 траўня, Міжнароднага дня жанчын (артыкулы: «Міжнародны тыдзень работніцы» пад крыптанімам «Яз», «Жанчына ў беларускім адраджэнскім руху» пад крыптанімам «А. Н.», «Міжнародны жаноцкі рух»).
На старонках газэты зьмешчаны пастановы Беларускага нацыянальнага камітэту па розных праблемах беларускага грамадзка-палітычнага жыцьця, нота міністра замежных справаў БНР А. Цьвікевіча да старшыні Лігі Нацыяў, выступленьне ў сэйме дэпутата-камуніста С. Крулікоўскага, артыкул «З беларускага палітычнага архіву», інфармацыя пра грамадзка-культурны рух Латвіі, ЗША і Чэхаславакіі, рэцэнзіі У. Самойлы (пад псэўданімамі Суліма, Ars) на пэрыядычныя выданьні і дзейнасьць Беларускай драматычнай майстроўні і інш. Рэдакцыя газэты выпусьціла брашуру Самойлы «Які „самаўрад“ гатуе беларускаму народу польская рэспубліка?», кнігі А. Краскоўскага «Аб чалавечым целе здаровым, хворым і спосабах яго лячэбнай самаабароны», З. Верас «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік» і інш. Выйшаў 21 нумар, зь іх 4 канфіскаваныя. Забароненая польскімі ўладамі, рэдактар-выдавец зьняволены ў вязьніцу.
Літаратура
- Ліс, А. «Голас беларуса» / А.Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 56. — ISBN 985-11-0041-2.
Вонкавыя спасылкі
- Сканы нумароў газэты на Кніжнай палічцы
- Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)