Перайсьці да зьместу

Наш Шлях (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наш Шлях
Тэматыка Часопіс беларускага студэнцтва
Краіна Сьцяг Польшчы Польшча
Адрас

Вільня, Біскупская вул. 12;

Віленская вул. 12
Выдавец Беларускі Студэнцкі Саюз
Галоўны рэдактар Браніслаў Туронак
Дата заснаваньня сакавік 1922
Мова Беларуская

«Наш Шлях» (1922—1923) — грамадзка-навуковы і літаратурны часопіс Беларускага Студэнцкага Саюзу, выходзіў у Вільні з сакавіка 1922 да восені 1923 на беларускай мове. Пабачылі сьвет 3 нумары. Галоўным рэдактарам і выдаўцоў быў Браніслаў Туронак.

Галоўная мэта выданьня — больш глыбокае пазнаньне Беларусі, адраджэньне нацыянальнай сьвядомасьці, змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць. Апублікаваныя артыкулы А. Луцкевіча «Вялікае сьвята», «Студэнцкая моладзь у беларускім руху», канспэкт ягонай лекцыі «Разьвіцьцё палітычнай думкі ў Беларусі». Ідэйныя пошукі моладзі адлюстраваныя ў артыкуле «Шляхі беларускай студэнцкай моладзі» М. Крывічонка, «Наш шлях», «Аб нашым месіянізьме» С. Радзіміча (верагодна абодва псэўданімы Б. Туронка). Актуальнасьцю, творчым пошукам вылучаліся артыкулы і нарысы Францішка Пяткевіча (псэўданім — Франук Маркотны), Мікалая Марцінчыка (крыптанім — М. М.). Інфармаваў пра культурна-асьветную працу студэнтаў-беларусаў Віленскага ўнівэрсытэту, друкаваў хроніку з жыцьця беларускіх студэнтаў у Маскве, Менску, Празе, паведамляў пра лёс беларускай асьветы ў Латвіі. Зьмяшчаў вершы Н. Арсеньневай, З. Верас, І. Дварчаніна, Г. Леўчыка, апавяданьні Л. Леўскага, А. Пакуцкага і інш.

Крытыка, рэцэнзіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]