Перайсьці да зьместу

Беларуская драматычная майстроўня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Афіша Беларускай драматычнай майстроўні

Беларуская драматычная майстроўня — аматарская тэатральная студыя ў Вільні ў 1922—1925. Мела на мэце папулярызацыю беларускай тэатральнай культуры ў Заходняй Беларусі, спрыяла станаўленьню прафэсійнага тэатра.

Складалася з навучэнцаў і настаўнікаў Віленскай беларускай гімназіі. Кіраўнікі А. Канчэўскі, М. Красінскі, А. Міхалевіч, Л. І. Родзевіч. Рэпэртуар вызначаўся вострай сацыяльнай накіраванасьцю: «На Палесьсі», «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Лес шуміць» Ф. Аляхновіча (паводле У. Караленкі), «Апошняе спатканьне» У.Галубка. Праграмма ўключала выступленьне хору, танцы, мастацкае чытаньне беларускіх вершаў. Спыніла існаваньне праз рэпрэсіі польскіх улад і матэрыяльныя цяжкасьці.