Перайсьці да зьместу

Аляксандар Пшчолка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Пшчолка
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Белорусс, А. Крицкий
Нарадзіўся 1969 год
Чарсьцьвяды, Лепельскі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 1943 год
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, адвакат, публіцыст, этнограф
Жанр апавяданьне, нарыс
Мовы расейская, беларуская

Аляксандар Раманавіч Пшчолка (псэўданім: Белорусс, А. Крицкий, 1869 г., Чарсьцьвяды — 1943 г.) — беларускі празаік, публіцыст, этнограф.

Нарадзіўся ў сям’і дзяка. Скончыў у 1890 годзе Віцебскую духоўную сэмінарыю. Служыў у Маркавым манастыры (1890 г., Віцебск). Працаваў у сельскагаспадарчай школе, дзе выкладаў агародніцтва і садоўніцтва, народным настаўнікам у Арэхаўскай школе, выкладнікам у лясным тэхнікуме. З 1907 году ў акруговым судзе г. Вільня, міравым судзьдзёй у Себежы, адвакатам пры Полацкім губэрнскім судзе ў Старой Таропе Калінінскай воласьці. Друкаваўся з 1898 году ў «Витебских губернских ведомостях», пазьней у газэтах «Сельский вестник», «Минское слово», «Белорусская жизнь» і інш. Пісаў па-беларуску і расейску.

Выдаў больш за 10 кнігаў апавяданьняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасьць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў. У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры», «Зажынкі і абжынкі», «Беларускія сьвяты»).

Пад яго рэдакцыяй выдадзена паэма «Тарас на Парнасе».