Перайсьці да зьместу

Мікалай Чарвякоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мікалай Чарвякоў — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

Паходзіў зь Менскай губэрні. Напрыканцы 1919 году жыў у горадзе Тамэрфосе (Фінляндыя), дзе ўсталяваў кантакт з Кастусём Езавітавым. Апошні прызначыў яго кіраўніком рэгістрацыйна-пашпартнага аддзелу Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Рызе ў Фінляндыі.

Пасьля пераехаў у Рэвель, кіраваў мясцовым аддзяленьнем Беларускага прэс-бюро[1].