Рэтаў
Рэтаў | |||||
лет. Rietavas | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1253 | ||||
Горад з: | 1792 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Цельшыцкі | ||||
Вышыня: | 106 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3308 чал. (2017) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-90018 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°43′30″ пн. ш. 21°55′40″ у. д. / 55.725° пн. ш. 21.92778° у. д.Каардынаты: 55°43′30″ пн. ш. 21°55′40″ у. д. / 55.725° пн. ш. 21.92778° у. д. | ||||
Рэтаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.rietavas.lt/ |
Рэ́таў (па-летувіску: Rietavas) — горад у заходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рэтаўскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва налічвае каля 4 тыс. чалавек. Рэтаў адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Праз горад цячэ рака Юра.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1253 году, калі Рэтаў зьяўляўся цэнтрам староства Жмудзкага княства і ўваходзіў у склад каронных старостваў вялікіх князёў літоўскіх. З канца XVI да XVIII стагодзьдзя горадам валодалі Сапегі. У XVIII стагодзьдзі Рэтаў быў прададзены Тадэўшу Францішку Агінскаму. У 1792 годзе Рэтаў атрымаў магдэбурскае права і ўласны герб. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай Рэтаў увайшоў у склад Расейскай імпэрыі.
Падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў у горадзе выраблялася зброя і амуніцыя для паўстанцаў. У 1859 годзе Агінскія адчынілі тут сельскагаспадарчую школу. Потым была пабудавана фабрыка па вырабе сельскагаспадарчых машынаў, адбываліся сельскагаспадарчыя выставы. У 1875 годзе ў Рэтаве была адчынена мужчынская школа, а ў 1892 годзе тут пачала дзейнічаць першая ў Жамойці электрастанцыя і тэлефонная лінія.
Уладар Рэтава князь Багдан Міхал Агінскі памёр бязьдзетным у 1909 годзе, і горад перайшоў у дзяржаўную ўласнасьць. У 1919 годзе Рэтаў быў далучаны да Летувіскай Рэспублікі, а ў 1940 годзе да СССР.
Пасьля Другой сусьветнай вайны ў Рэтаве была адкрытая сельскагаспадарчая школа.