Генрых
Генрых, Генрык — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Генрых — імя германскага паходжаньня, якое ўтварылася ад старагерманскага heim 'дом' і ric 'магутнасьць, багацьце'[1][2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Henricus Monte Nattangorum capitaneus (Хроніка Прускай зямлі)[3].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Генрых I Птушнік (876—936) — кароль Усходняй Франкіі
- Генрых II Сьвяты (973—1024) — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
- Генрых I (1011—1060) — кароль Францыі
- Генрых III Чорны (1017—1056) — кароль Нямеччыны і імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
- Генрых I Боклерк (1068—1135) — кароль Ангельшчыны
- Генрык Готшалкавіч († 1127) — князь бодрычаў
- Бутаўт (у каталіцтве Генрык; каля 1346 — па 1381) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь дарагічынскі
- Генрык Валезы (1551—1589) — герцаг анжуйскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, кароль Францыі
- Якуб Генрык Флемінг (1667—1728) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай і Саксоніі, канюшы вялікі літоўскі, саксонскі генэрал-фэльдмаршал і генэрал кароннай артылерыі; першы міністар Саксоніі
- Антоні Генрых Радзівіл (1775—1833) — кампазытар-аматар, заснавальнік бэрлінскай лініі Радзівілаў
- Генрык Жавускі (1791—1866) — польскамоўны беларускі пісьменьнік
- Генрых Дмахоўскі (1810—1863) — скульптар і палітычны дзяяч
- Генрык Сянкевіч (1846—1916) — польскі навэліст, пісьменьнік і публіцыст; ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- Генрых Татур (1846—1907) — беларускі гісторык, археоляг
- Бэнэдыкт Генрык Тышкевіч (1852—1935) — беларускі фатограф
- Генрых Глябовіч (1904—1941) — беларускі ксёндз, прафэсар тэалёгіі ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні
- Генрых Вагнер (1922—2000) — беларускі савецкі кампазытар
- Генрых Далідовіч (нар. 1946) — беларускі пісьменьнік
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 239.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 69.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 107, 112, 117, 128.