Болтрык
| Болтрык лац. Boltryk | |
| Bolderic | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Boldt + Rick |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Бальтрык, Бальдрых, Боўтрык |
| Зьвязаныя імёны | Рыбалт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Болтрык» | |
Болтрык (Боўтрык), Бальтрык, Бальдрых — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Балдарых, Балдрых, Балдрык або Болдэрык (Baldarich, Baldrich, Baldric, Boldericus[1]) і Рыкболт або Рыбальд (Ricbolt[2], Ribald) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бірыбольд, Румбольд, Рыбалт; германскія імёны Beribald, Rumbold, Ribald) паходзіць ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[4][5], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[6], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bałdrzych (Bałdrzyk)[8].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Болтрык (Bołtryk)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ragina Baltrick (1821 год)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Болтрык — уладальнік зямлі ў Гарадзенскай губэрні на 1890 год[11]
Бальдрыхі — літоўскі шляхецкі род[12]
На гістарычнай Ваўкавышчыне існавала вёска Боўтрыкі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Geschichte des Geschlechts von Kleist. Th. 2. — Berlin, 1873. S. 137.
- ↑ Hildebrand F. Uber das Französische Sprachelement im Liber censualis. — Halis Saxonum, 1884. S. 29.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 240, 1258.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 207.
- ↑ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 63.
- ↑ Ragina BALTRICK, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ↑ Список землевладений в Гродненской губернии. — Гродна, 1890. С. 280.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты