Перайсьці да зьместу

Мендрык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mendrick
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mende + Rick
Іншыя формы
Варыянт(ы) Міндрык, Мендрэк
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мендрык»

Мендрык (Міндрык, Мендрэк) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Мантарык, пазьней Мэндэрых, Мэндрых або Мэндрык (Mantharigus[1], Menderich, Mendrich, Mendrick) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -менд- (-мант-, -мінд-) (імёны ліцьвінаў Мінціла, Мінтаўт, Мендэр; германскія імёны Mindilo, Mindelt, Mender) паходзіць ад стараверхненямецкага menden 'весяліцца, цешыцца'[3], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[4], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Щасный Мендрекъ (1567 год)[6]; Mindryk (1807 год)[7].

  • Аўгуст Мендрык — уладальнік зямлі ў Дынабурскім павеце на 1878 год[8]
  • Юзэфа, Францішка і Ўладзіслаў Міндрыкі (Mindryk) — уладальнікі гаспадарак у Васількове каля Германавічаў на 1937 год[9]

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Мендрыкаўшчына.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1094.
  2. ^ Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 62.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  6. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1012—1013.
  7. ^ Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
  8. ^ Памятная книжка Витебской губернии. На 1878 год. — Витебск, 1878. С. 379.
  9. ^ Ryszard Sys, Wykaz właścicieli nieruchomości rolnych Województwa Wileńskiego w latach 1928—1939. Część II, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»