Рыхлік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Richlich
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rih + *Lic
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рыхлік»

Рыхлік — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рыхліх (Richlich) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) паходзіць ад гоцкага reiks 'магутны'[2], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[3], а аснова -лік- (-ліх-) (імя ліцьвінаў Урліх; германскае імя Urlich) — ад гоцкага leik 'цела'[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nicolao Rychlik (20 кастрычніка 1501 году)[4]; Болтромеи Рихликовичъ (1528 год)[5]; бояринъ пани воеводиное виленъское Павелъ Рихъликъ… Рихъликовои Ганьне (3 кастрычніка 1542 году)[6]; рукоданы княз Ян Рыхлик, комендар бетыкголски (14 студзеня 1593 году)[7].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1266.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  4. ^ Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 97—99.
  5. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 230 (11) (1542). — Vilnius, 2001. P. 45.
  7. ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 123.