Перайсьці да зьместу

Саўрык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Saveric
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Savas + Rick
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Саўрык»

Саўрык (Сеўрык) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Саварык, Саверык або Северык (Savaricus, Savericus, Severicus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова саў- (імёны ліцьвінаў Савіла, Савігайла, Саўгут; германскія імёны Savilo, Savigello, Savegot) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sauil, старагерманскага sowila 'сонца'[3], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[4], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[5].

У Прусіі бытавала імя Sawarycke / Sauricke (1315 і 1365 гады)[6][7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines… Sewrykowicz (5 сакавіка 1481 году)[8]; ku wlokam siola Sawrikom (1561 год)[9].

  1. ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 478.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 195.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  6. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 710.
  7. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 91.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 374.
  9. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 512.