Перайсьці да зьместу

Ракішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рокішкіс»)
Ракішкі
лет. Rokiškis
Герб Ракішкаў
Першыя згадкі: 1499
Горад з: 1920
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Плошча:
  • 22 км²
Вышыня: 133 м н. у. м.
Насельніцтва: 12 738 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 8458
Паштовы індэкс: LT-42001
Геаграфічныя каардынаты: 55°58′0″ пн. ш. 25°35′0″ у. д. / 55.96667° пн. ш. 25.58333° у. д. / 55.96667; 25.58333Каардынаты: 55°58′0″ пн. ш. 25°35′0″ у. д. / 55.96667° пн. ш. 25.58333° у. д. / 55.96667; 25.58333
Ракішкі на мапе Летувы
Ракішкі
Ракішкі
Ракішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.rokiskis.lt/

Ракі́шкі (па-летувіску: Rokiškis) — горад у паўночнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ракішкаўскага раёну Панявескага павету. Знаходзіцца за 60 км на поўнач ад Уцяны. Насельніцтва налічвае 15,7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы Ракішкі адносяцца да 1499 году, калі яно ўзгадваецца ў прывілеі князя Аляксандра аб рубцы леса. Згадкі аб ракішкаўскім касьцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 году мясцовыя землі належалі вялікаму князю, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазам князям Красчынскім. У XVIII стагодзьдзі Ракішкі перайшлі ва ўладаньне Тызэнгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызэнгаўзаў — Райнальд Тызэнгаўз — памёр бязьдзетным, і Ракішкі пераўшлі яго сястры Марыі Рэдзецкай. Рэдзецкія валодалі Ракішкамі да Другой сусьветнай вайны. Паселішча хутка разьвівалася ў ХІХ—ХХ стагодзьдзях і ў 1920 годзе атрымала статус гораду. Тызэнгаўзы пабудавалі тут касьцёл, а Канстатын Тызэнгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагодзьдзя стварыў заалягічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму ўнівэрсытэту. Разьвіцьцю гораду таксама спрыяла пабудова тут чыгункі Дзьвінск — Ліепая ў 1873 годзе. Пасьля Другой сусьветнай вайны, горад з 1950 году стаў раённым цэнтрам Летувіскай ССР.

Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле зь ліхтаром сымбалізуе першых уладароў гораду: Красчынскіх, бык сымбалізуе Тызэнгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сымбалізуе Рэдзецкіх. Астатняе поле прадстаўляе арган касьцёла сьв. Мацея.