Навасёлкі (Бярэзінскі раён)
| Навасёлкі, трансьліт. Navasiolki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Бярэзінскі |
| Сельсавет | Пагосцкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 168[1] м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°50′48,70″ пн. ш. 29°03′30,50″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 219 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1715 |
| Паштовы індэкс | 223317 |
| Нумарны знак | 5 |
| Навасёлкі на мапе Беларусі ± Навасёлкі | |
Навасёлкі[2] — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Бярэзінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома ад 18 стагодзьдзя. У 1795 годзе ўзгадваецца як Навасполкі ў складзе Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1800 годзе Навасёлкі ва ўласнасьці Л. Тышкевіча. У 1811 годзе ва ўласнасьці К. Маршалавай. У 1845 годзе ва ўласнасьці графіні Ваньковіч. У 1858 годзе ва ўласнасьці М. Патоцкага. У 1884 годзе адчынілася школа граматы. Ад 6 кастрычніка 1919 году да 10 жніўня 1920 году ўваходзіла ў склад Магілёўскага павету Гомельскай губэрні РСФСР, потым — у склад Ігуменскага павету БССР. Падчас Польска-савецкай вайны ў 1920 годзе вёска была спаленая. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Ленінскія дні».
28 траўня 2013 году перададзеная зь Бярэзінскага ў Пагосцкі сельсавет[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 219 жыхароў
- 2008 год — 245 жыхароў, 110 двароў
- 1999 год — 301 жыхар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Новоселки (Березинский район) - Фото Планета (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 96
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)