Перайсьці да зьместу

Клявіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Клявіца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Стайчанка
Вусьце Клява
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 31 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,8 м³/с
Плошча басэйну 136 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Кляві́ца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Клявы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 136 км². Выдатак вады ў вусьці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Пагост.

Пачынаецца за 3 км на поўнач ад вёскі Стайчанкі, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Бярозаўкі 1. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапэцападобная, шырынёй 0,9—1,5 км. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 50—200 м (месцамі да 700 м), у сярэдняй і ніжняй плыні забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км (вусьце — 2 км на ўсход ад вёскі Лісітніку). Шырыня ракі ў межань у ніжняй плыні да 8 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 200.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 200.