Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі (Мерач)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марыінскі касьцёл у Мерачы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — рымска-каталіцкі храм ў месьце Мерачы ў Вялікім Княстве Літоўскім (цяпер у Летуве). Помнік архітэктуры готыкі з элемэнтамі рэнэсансу й барока.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1434 — фундацыя касьцёла на той час ужо польскім каралём Уладзіславам-Ягайлам.
  • 1443 — завяршэньне будаўніцтва.
  • 1648 — да касьцёла прыбудавалі нартэкс, які завяршаўся барокавым франтонам.
  • 1884 — рамонтныя працы.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл мае простую трохнэфавую залявую структуру асноўнага аб’ёму, пяцігранную апсыду прэзьбітэрыя і невялікую закрыстыю з правага боку ад апсыды. Па бакох збудаваньне атачаюць гранёныя ступеньчатыя кантрафорсы. Падобны на больш раньні Троцкі касьцёл Найсьв. Марыі і пазьнейшы Кейданскі касьцёл Сьв. Юрыя. У выніку пазьнейшых перабудоваў набыў рысы барока.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]