Павал Ксавэры Бжастоўскі
Павал Ксавэры Бжастоўскі. Невядомы мастак, сярэдзіна XVIII ст. | |
Герб «Стрэмя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 сакавіка 1739 |
Памёр | 17 лістапада 1827 |
Род | Бжастоўскія |
Бацькі | Юзэф Бжастоўскі Людвіка Садоўская[d] |
Дзейнасьць | публіцыст |
Павал Ксавэры Бжастоўскі[a] (30 сакавіка 1739, Мосар Ашмянскага павету — 17 лістапада 1827, Рукойні каля Вільні) — дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат. Канонік віленскі (1755—1773), пісар (1762—1774) і рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (1774—1787), архідыякан віленскі (з 1823)[2]. Кавалер Ордэна Сьвятога Станіслава (1767)[3].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з шляхецкага роду Бжастоўскіх гербу «Стрэмя», сын Юзэфа. Меў братоў Робэрта і Станіслава.
3 1758 году навучаўся ў Рыме ў Калегіюм Клімэнтынум, сьвятар з 1763 году.
Фінансаваў выданьне кніжак езуіцкай, піярскай і базылянскай друкарнямі ў Вільні. Перакладаў з італьянскай і францускай моваў. Аўтар кнігі «Генэалягічныя паведамленьні пра дом Бжастоўскіх» (на розных мовах, 1776, 1796 і 1818 гады).
У 1767 годзе набыў маёнтак Мерач у Віленскім павеце (перайменаваў яго ў Паўлава), і пад уплывам ідэяў філёзафа-асьветніка Жана-Жака Русо, а таксама сацыялістаў-утапістаў Томаса Мора, Анры Сэн-Сімона ды іншых правёў радыкальныя сацыяльна-эканамічныя рэформы, увёў самакіраваньне сялянаў[4].
Рэформы апісаў у кнізе «Ўставы для добрага парадку і павіннасьцяў аселых людзей у маёнтку Паўлава ці Мерач, прадпісаныя ў 1771 року» (Вільня, 1771, 2-е выданьне 1791 год), «Лісты ананіма, якія апісваюць камісію вольных паўлаўскіх валашчанаў з сваім дзедзічам, ксяндзом Бжастоўскім, экс-рэфэрэндарам ВКЛ» (бяз даты і месца выданьня).
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) прадаў Паўлава, жыў у Дрэздэне, Рыме. Па вяртаньні на радзіму быў пробашчам у Рукойнях каля Вільні[5].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
К. Шульцэ, 1794 г.
-
Ф. К. Фабрэ, 1797 г.
-
Невядомы мастак, 1797 г.
-
Невядомы мастак, XIX ст.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазьняк З. Тэрра Дэй. — Варшава — Нью Ёрк — Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2014. С. 395.
- ^ Пазднякоў В. Бжастоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 326.
- ^ Zbigniew Dunin-Wilczyński. Order Świętego Stanisława. — Warszawa, 2006. S. 179.
- ^ 87. Што такое «Паўлаўская рэспубліка»? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ^ Пазднякоў В. Бжастоўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 327.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Арлоў (09.05.2006) Павел Ксавэр Берастоўскі. Радыё Свабода. Праверана 9 сакавіка 2011 г.