Мерацкае ваяводзтва
Выгляд
Мерацкае ваяводзтва | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | ваяводзтва Польшчы |
Адміністрацыйны цэнтар | Мерач |
Дата ўтварэньня | 23 лістапада 1793 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Мерацкае ваяво́дзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сталіца — места Мерач. Фактычна не было арганізаванае ў зьвязку з паўстаньнем Т. Касьцюшкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утварылася 23 лістапада 1793 року згодна з пастановаю Гарадзенскага Сойму на месцы намінальнага Смаленскага ваяводзтва, спыніла сваё існаваньне ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 року.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падзялялася на тры зямлі:
- Мерацкую: Мерацкая, Неманойская, Даўгоўская, Аліцкая, Пунская, Мяцельская, Серайская, Сьвятаезяроская, Лодзееўская, Сеньненская, Міраслаўская, Урдамінская, Любоўская, Віжанская, Лішкоўская, Лейпунская i Вейсейская парафіі
- Прэнскую: Прэнская, Бальберыская, Вылковыская, Удрыйская, Альвіцкая, Бартніцкая, Вістыніцкая, Уладыславаўская, Грайжыцкая, Кальварыйская, Паевонская i Пуненская парафіі
- Эйшыскую: Эйшыская, Нацкая, Радунская, Восаўская, Беняконская, Вярэнаўская і Забалоцкая парафіі
Ураднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Вальным сойме было прадстаўленае двума сэнатарамі (ваяводам і кашталянам) і шасьцю пасламі (два з кожнай зямлі).
- князь Францішак Ксавэры Сапега (захаваў свой ранейшы тытул ваяводы смаленскага; 12.1793 — 1795)
- Антоні Сухадольскі (12.1793 — 7.3.1794)
- Антоні Валовіч (17.3.1794 — 1795)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Volumina Legum, T.X. Konstytucje Sejmu Grodzieńskiego z 1793 r / Wydał Z. Kaczmarczyk przy współudziale J. Matuszewskiego, M. Sczanieckiego i J. Wąsickiego. — Poznań, 1952.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.