Перайсьці да зьместу

Студзянец (Лагойскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Студзянец, трансьліт. Studzianiec
Населены пункт
Рэшткі капліцы-пахавальні
Рэшткі капліцы-пахавальні
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Лагойскі
Сельсавет Крайскі
Часавы пас
Каардынаты 54°27′50″ пн. ш. 27°38′11″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 6 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1774
Паштовы індэкс 223141
Нумарны знак 5
Студзянец на мапе Беларусі ±
Студзянец
Студзянец
Студзянец
Студзянец
Студзянец
Студзянец

Студзяне́ц[1] (таксама Сцюдзяне́ц[1]) — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крайскага сельсавету.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Нястанавіцкага сельсавету[2].

Вёска мае 7 двароў.

  • 2009 год — 6 чалавек[3]

Рэшткі капліцы-пахавальні

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле мясцовага паданьня капліцу за паўкілямэтра на ўсход ад вёскі "ўзьвяла графіня для сваёй памёрлай дачкі". У тыя часы, на пачатку XX стагодзьдзя, у шляхецкім засьценку Студзянец Хатаевіцкай парафіі жылі адны католікі. Невялікая капліца, простакутная ў пляне, з паўцыркулярнай апсыдай, была пабудаваная з цэґлы й атанкаваная. Пад аб'ёмам былі зробленыя склепы для пахаваньняў. Капліца была зруйнаваная падчас Другой сусьветнай вайны. Да нашага часу захваліся рэшткі капліцы.[4]

Рэканструкцыя да гэтага часу не адбылася.

Плян рэканструкцыі капліцы ў вёсцы Студзянец