Вялікія Нястанавічы
Вялікія Нястанавічы лац. Vialikija Niastanavičy | |
Царква Сьвятога апостала Іаана Багаслова | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Крайскі |
Насельніцтва: | 70 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223141 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°28′45″ пн. ш. 27°37′36″ у. д. / 54.47917° пн. ш. 27.62667° у. д.Каардынаты: 54°28′45″ пн. ш. 27°37′36″ у. д. / 54.47917° пн. ш. 27.62667° у. д. |
± Вялікія Нястанавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вялі́кія Няста́навічы[1] (таксама Вялі́кія Міста́навічы[1]) — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Дзьвінасы і Крайшчанкі. Уваходзяць у склад Крайскага сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Ззнаходзяцца за 45 км ад Лагойску, за 86 км ад Менску, за 59 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Крывічы[2].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стэн, Стан або Стэйна (Sten, Stean, Steina) — імя германскага паходжаньня[3][4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVI стагодзьдзі Нястанавічы (Нястанішкі) упамінаюцца як цэнтар аднайменнага маёнтку ў Менскім павеце і ваяводзтве. У 1567 годзе вёска ўпамінаецца ў пoпice войска Вялікага Княства Літоўскага як сяло, шляхецкая уласнасьць. У 1594 годзе ўпамінаецца вадзяны млын на р. Горбаўка. У другой палове XVIII стагодзьдзя сяло, уласнасьць дамініканскага касьцёлу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX стагодзьдзі маёнтак, які складаўся з фальваркаў Нястанавічы, Белае і вёскі Прагой, належаў памешчыкам Асьцімскім. Паводле рэвізіі 1816 году вёска ўласнасьць Б. Асьцімскага. Паводле інвэнтару 1846 году вёска, 21 двор, 256 жыхароў, уласнасьць Асьцімскіх, якім належалі 959 дзесяцін зямлі і 281 сялянская душа. У маёнтку меўся вадзяны млын і бровар. У 1870 годзе вёска, 92 сялянскія душы мужчынскага полу, цэнтар маёнтку Нястанавічы, уласнасьць Рудольфа Асьцімскага ў Плешчаніцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні, меўся хлебазапасны магазін. У 1909 годзе ў вёсцы 32 двары, 191 жыхар, адчынена народнае вучылішча, у 1913 годзе для яго пабудаваны ўласны будынак.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вялікія Нястанавічы абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.
З 20 жніўня 1924 году вёска ў Завішынскім сельсавеце Плешчаніцкага раёну Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года Менскай акругі, з 20 лютага 1938 года Менскай вобласьці.
На базе народнай вучэльні створана школа, у 1923 годзе ў ёй дзейнічаў драматычны гурток. У 1924 годзе ў школе вучыліся 179 дзяцей з 5 навакольных населеных пунктаў. У 1926 годзе 64 двары, 301 жыхар. Быў створаны калгас «Парыская камуна».
Падчас Другой сусьветную вайны гітлераўцы загубілі 2 жыхароў, 11 вяскоўцаў вывезьлі ў Нямеччыну, 25 вяскоўцаў загінулі на фронце, адзін жыхар у партызанскай барацьбе. У баях за вызваленьне вёскі ў 1944 годзе загінулі 13 савецкіх воінаў.
З 16 ліпеня 1954 году ў выніку аб’яднаньня Завішынскага і Запольскага сельсаветаў вёска стала цэнтрам Нястанавіцкага сельсавету, з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне. Вёска ў складзе калгаса «Шлях Леніна» (цэнтар в. Малыя Нястанавічы). У 1989 годзе цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Малыя Нястанавічы.
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Нястанавіцкага сельсавету[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1559 год — у вёсцы 36 дымоў, 27 служб, 41 селянін, з якіх 19 былі вотчычы і 22 вольныя.
- 1594 год — у сяле 147 сялян.
- 1799 год — у вёсцы 14 двароў, 73 жыхары
- 1833 год — у вёсцы 106 рэвіскіх сялянскіх душ, у маёнтку 308 рэвіскіх сялянскіх душ.
- 1886 год — 25 двароў, 134 жыхары.
- 1816 год — у вёсцы 78 душ мужчынскага полу
- 1941 год — 57 двароў, 187 жыхароў.
- 1969 год — 61 двор, 197 жыхароў.
- 1996 год — 102 жыхары, 52 двары[2].
- 2003 год — 81 жыхар, 40 двароў
- 2009 год — 70 чалавекі[6]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ а б БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 129.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1359.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі