Мікалай II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай II
Nicholas II of Russia01.jpg
Lesser Coat of Arms of Russian Empire.svg 14-ы імпэратар усерасейскі
20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 — 2 (15) сакавіка 1917
Каранацыя 14 (26) траўня 1896
Папярэднік Аляксандар III
Наступнік Міхаіл II (не прыняў прастол)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 (18) лютага 1868, Царскае Сяло
Памёр 17 ліпеня 1918 (50 гадоў), Екацярынбург
Дынастыя Раманавы
Жонка Аліса Гесэнская
Бацька Аляксандар III Раманаў
Маці Марыя Фёдараўна
Узнагароды
Order of St. Andrew Order of St. George, 4th class ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла Order of Saint Anna, 1st class Order of Saint Stanislaus, 1st class ордэн Падвязкі Knight Grand Cross of the Order of the Bath рыцар Вялікага крыжа Каралеўскага Віктарыянскага ордэна кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Grand Cordon of the Order of Leopold Knight Grand Cross in the Order of the Netherlands Lion ордэн Серафімаў Ордэн Слана кавалер Вялікага крыжа ордэна Данеброга ордэн Чорнага арла Order of the White Falcon Ludwigsorden Order of Saint Hubert House Order of the Wendish Crown House and Merit Order of Peter Frederick Louis Knight Order of the Crown Württemberg..png House Order of Fidelity Knight Grand Cross of the Order of Saint Stephen of Hungary OESSG Cavaliere di Collare BAR.jpg Order of the Most Holy Annunciation Knight Grand Cross of the Order of Saints Maurice and Lazarus knight grand cross of the order of the crown of italy Gold Medal of Military Valour Knight of the Order of the Golden Fleece Grand Cross of the Order of Christ (Portugal)‎ Вялікі крыж ордэна Збавіцеля Order of Carol I Order of the Star of Romania Order of Saints Cyril and Methodius Order of St Alexander Order of St. Sava Order of Prince Danilo I, 1st class Grand Cross of the Order of the Southern Cross Order of Solomon ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) Order of the Royal House of Chakri Order of Osmanieh
Подпіс Nicholas II Signature.svg

Мікалай II Аляксандравіч (6 (18) траўня 1868, Царскае Сяло — 17 ліпеня 1918, Екацярынбург) — імпэратар усерасейскі, цар польскі й вялікі князь фінляндзкі, апошні імпэратар Расейскай імпэрыі (20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 — 2 (15) сакавіка 1917), прадстаўнік дынастыі Раманавых. Палкоўнік (1892); акрамя таго, меў чын: адмірала брытанскага флёта (28 траўня 1908) і фэльдмаршала брытанскай арміі (18 сьнежня 1915).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай II — старэйшы сын імпэратара Аляксандра III ды імпэратрыцы Марыі Фёдараўны. Атрымаў грунтоўную адукацыю ў хатніх умовах паводле праграмы, распрацаванай адмыслова для яго на падставе праграм юрыдычнага і вайсковага факультэтаў. Служыў малодшым афіцэрам у шэрагах Праабражэнскага палка. Пасьля атрыманьня чыну палкоўніка камандаваў 1-м батальёнам. Прысутнічаў на паседжаньнях Дзяржаўнай рады ды Камітэту міністраў, быў старшынём Камітэтаў па барацьбе з голадам 1891—1892 гадоў і па будаўніцтве Транссыбірскай магістралі. Стаў імпэратарам пасьля сьмерці свайго бацькі імпэратара Аляксандра III ў 1894 годзе. Неўзабаве пасьля гэтага 14 лістапада ажаніўся з Алісай Гесэнскай (у праваслаўі Аляксандра Фёдараўна). У іхнім шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей: Вольга, Тацяна, Марыя, Настасься ды Аляксей. Адным зь першых кадравых рашэньняў было звальненьне генэрал-губэрнатара Прывісьленскага краю ды Варшавы Ёсіфа Гуркі. Панаваньне Мікалая II было адзначана эканамічным разьвіцьцём Расеі. У 1895-1897 праводзілася грашовя рэформа, распрацаванаая С.Ю.Вітэ. У 1897 годзе ўпершыню ў Расейскай імпэрыі быў праведзены ўсеагульны перапіс насельніцтва. У 1899 ды 1907 гадох па ініцыятыве Мікалая II прайшлі Гааскія канфэрэнцыі, шэраг рашэньняў каторых дзейнічае і сёньня (напрыклад, быў створаны арбітражны суд у Гаазе). За ініцыятыву па скліканьні Гааскай канфэрэнцыі Мікалай II быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру ў 1901. Разам з тым павялічваўся рост сацыяльна-палітычных супярэчнасьцяў, рэвалюцыйнага руху. У зьнешняй палітыцы Мікалай II праводзіў палітыку экспансіі на Далёкім Усходзе. У 1896 годзе кітайская ўсходняя чыгунка была расейскай канцэсіяй. У 1904 годзе пачалася вайна зь Японіяй. Параза ў гэтай вайне прывяла да адыходу Курыльскіх выспаў ды часткі Сахаліна да Японіі. Мікалай II быў вымушаны правесьці ваенныя рэформы, каб выправіць сур’ёзныя недахопы ў цэнтральным кіраваньні, арганізацыі, сыстэме камплектаваньня, баявой падрыхтоўцы ды тэхнічным забесьпячэньні арміі. Ад 1912 году фактычным пратэктаратам Расейскай імпэрыі стала Манголія. 9 сьнежня 1905 году па ініцыятыве сьвятара Георгія Гапона адбылося шэсьце рабочых да Зімняга палацу. Каб перадухіліць утварэньне натоўпу з 150 тысячаў чалавек у цэнтры гораду, войскі былі вымушаныя страляць з ружжаў, у выніку чаго 130 чалавек загінулі і 299 паранена. Разгон шэсьця стаў нагодай рэвалюцыі 1905—1907. 6 жніўня 1905 Мікалай II падпісаў маніфэст, згодна зь якім у Расейскай імпэрыі склікалася заканадаўчая Дзяржаўная Дума ды пачала працу Рада міністраў. Але гэта не спыніла рэвалюцыі. У кастрычніку пачаўся ўсеагульны страйк, у якім удзельнічалі больш за 2 мільёнаў чалавек. 17 кастрычніка 1905 году Мікалай II быў вымушаны падпісаць «Кастрычніцкі маніфэст», які надаваў Дзяржаўнай Думе правы блякаваць законапраекты, прапанаваныя імпэратарам. Такім чынам, манархія ў Расейскай імпэрыі больш не была абсалютнай. У ліпені 1906 году Дума была распушчаная, новыя выбары былі прызначаныя толькі на люты 1907 году. Старшынём Рады міністраў быў прызначаны Пётар Сталыпін, які распачаў сьмелыя аграрныя рэформы. У выніку гэтай рэформы ў 1913 годзе Расейская імпэрыя заняла першае месца ў сьвеце паводле вытворчасьці жыта, ячменю ды аўсу.

Першая сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1907 годзе Расейская імпэрыя ўступіла ў вайсковы блёк (Антанта) зь іншымі эўрапейскімі дзяржавамі — Вялікабрытаніяй ды Францыяй. 19 ліпеня 1914 году Нямеччына аб’явіла Расеі вайну, якая прывяла да падзеньня імпэрыі і дынастыі. Мікалай II імкнуўся перадухіліць вайну ў перадваенныя гады. Пасьля нападу Аўстра-Вугоршчыны на Сэрбію ён накіраваў тэлеграму імпэратару Вільгельму II з прапановай перадаць пытаньне на разгляд Гааскай канфэрэнцыі, але Вільгельм II не адказаў. Мікалай II прызначыў Вярхоўным галоўнакамандуючым вялікага князя Мікалая Мікалаевіча (малодшага). Сам імпэратар рэгулярна наведваў стаўку ды франты. Увосень маніфэстам Мікалая II была аб’яўленая вайна Асманскай імпэрыі. У 1915 Нямеччына пачала масіраванае наступленьне, у выніку якога былі захопленыя Львоў ды Варшава. У выніку вялікіх ваенных памылак вялікі князь Мікалай Мікалаевіч быў адхілены ад камандаваньня і прызначаны камандуючым Каўкаскім фронтам. 23 жніўня 1915 году Мікалай II прыняў камандаваньне на сябе. Цяжкае фінансавае становішча ды эканамічны крызіс прывялі да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году. Каб прадухіліць грамадзянскую вайну, Мікалай II адмовіўся ад стальца. Пасьля рэвалюцыі ён разам зь сям’ёй знаходзіўся пад хатнім арыштам у царскасельскім палацы. Улетку 1917 году, паводле рашэньня Часовага Ураду, быў разам зь сям’ёй адпраўлены ў высылку ў Табольск, а ўвесну 1918 году перапраўлены бальшавікамі ў Екацярынбург, дзе ў ліпені 1918 году разам зь сям’ёй быў расстраляны ў адпаведнасьці з санкцыямі вышэйшага бальшавіцкага ўраду.

Дзеці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вольга (1895—1918)
  • Тацяна (1897—1918)
  • Марыя (1899—1918)
  • Настасься (1901—1918)
  • Аляксей (1904—1918)

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1981 годзе Мікалай II быў аб’яўлены сьвятым Рускай праваслаўнай царквой за мяжой. 20 жніўня 2000 году Мікалай II праслаўлены ў ліку сьвятых Расейскай праваслаўнай царквой. У 2005 годзе прадстаўнікі імпэратарскага дому Раманавых пачалі дабівацца рэабілітацыі Мікалая II як ахвяры палітычных рэпрэсіяў. У 2008 годзе Вярхоўны Суд Расеі прыняў рашэньне рэабілітаваць апошняга расейскага імпэратара, ягоную сям’ю і набліжаных (агулам 52 чалавекі).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мікалай IIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г Николай II // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз—Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 124–128.
  2. ^ а б Александр III // Энциклопедический словарь / под ред. I. AndreevskiyСПб.: Брокгауз—Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 411–413.
  3. ^ а б Nicholas II. // 1911 Encyclopædia Britannica — 11 — New York City: 1911.
  4. ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11873492X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  5. ^ а б Encyclopædia Britannica