Перайсьці да зьместу

Асінішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асінішкі
лац. Asiniški
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Смаргонскі
Сельсавет Жодзішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°38′29″ пн. ш. 26°22′58″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 чал. (1999)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1592
Паштовы індэкс 231013
СААТА 4256817136
Нумарны знак 4
Асінішкі на мапе Беларусі ±
Асінішкі
Асінішкі
Асінішкі
Асінішкі
Асінішкі
Асінішкі

Асіні́шкі[1] (таксама — Асяні́шкі[1]) — хутар у Беларусі, каля ракі Вяльлі. Уваходзяць у склад Жодзішкаўскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Асін (Asin) — імя германскага паходжаньня[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

  • 1999 год — 1 чалавек[6]
  • 2009 год — няма зьвестак[7]
  1. 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 342—344.
  2. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 122.
  3. Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. Па выніках перапісу насельніцтва 1999 году. — «Демографическая ГИС сельского населения Республики Беларусь».
  7. Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году