Дубровенскі раён
Дубровенскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Дуброўна |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Анатоль Лукашоў[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 14 196[2] |
Шчыльнасьць | 11,4 чал./км² |
Плошча | 1249,7[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 208 м[4] |
Месцазнаходжаньне Дубровенскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-37 |
Паштовыя індэксы | 211 0хх, 211 5хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Дубро́венскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,25 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 14 196 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Дуброўна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны Дубровенскі раён ў складзе Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны й далучаны да Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці[5]. 6 студзеня 1965 году Дубровенскі раён адноўлены ў складзе Віцебскай вобласьці[6].
8 красавіка 2004 году Рэдзькаўскі сельсавет ліквідаваны. Усе населеныя пункты перададзеныя Засьценкаўскаму сельсавету.[7]
10 кастрычніка 2013 году ў склад Зарубскага сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Ляхаўка, Пячонкі, Хаетчына, Цыбульскія, Чырына — ліквідаванага Кляноўскага сельсавету[8].
26 верасьня 2017 году Асінторфскі і Засьценкаўскі сельсаветы былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Асінторфскі сельсавет[9].
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раёне налічваецца 148 населеныя пункты; 7 сельсаветаў: Асінторфскі сельсавет, Валяўкоўскі сельсавет, Дабрынскі сельсавет, Зарубскі сельсавет, Малабахаўскі сельсавет, Маласавінскі сельсавет, Пірагоўскі сельсавет
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 22 500 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 19 500 чал.; 2006 год — 19 100 чал.; 2009 год — 16 974 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 14 637 чал.[11]; 2017 год — 14 378 чал.[12]; 2018 год — 14 196 чал.[2]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У цэнтры Дуброўны і за 100 м на ўсход ад упадзеньня ракі Дубровенкі ў Дняпро захаваліся 2 гарадзішчы, якія зьяўляюцца помнікамі археалёгіі.
- Кляштар бэрнардынаў (Дуброўна, XVIII—пач. XIX ст.).
- Царква Сьвятой Тройцы (пач. XIX ст.).
- Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX ст. рэтраспэктыўна-расейскага стылю ў вёсцы Ланенка.
- Гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку ў вёсцы Баброва.
- Гарадзішча за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Барадзіно.
- Гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры 1-га тыс. да н. э. й калочынскай культуры 3-й чв. 1-га тыс. н. э. ў вёсцы Гарманы.
- Курганны могільнік ў вёсцы Глебава.
- Два гарадзішчы ў ваколіцах вёскі Карабанавічы.
- Гарадзішча ў ваколіцах вёскі Малое Бахава.
- Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча на паўднёвай ускраіне вёскі Сваташыцы.
- Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Станіславова на правым беразе Сьляпчанкі.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьв. Мікалая (Дуброўна, XVIII ст.).
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (Дуброўна, XVIII ст.).
- Палац Любамірскіх (Дуброўна, XVIII ст.).
- Сынагога (Дуброўна, XIX ст.).
- Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў былым мястэчку Баева.
- Царква Прачыстай Багародзіцы ў вёсцы Кісялі.
- Былая ўніяцкая царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Ланенка.
- Былая ўніяцкая царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Ліцьвінава.
- Царква Покрыва Багародзіцы (1745) у былым мястэчку Ляды.
- Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1799) у былым мястэчку Ляды.
- Царква Сьвятога Духа (1829) у былым мястэчку Ляды.
- Царква Сьвятых Космы і Даміяна (1840) у былым мястэчку Ляды.
- Сынагога ў былым мястэчку Ляды.
- Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (XVIII стагодзьдзе) ў вёсцы Малое Савіна.
- Царква Сьвятога Юрыя (XVIII стагодзьдзе) ў вёсцы Мардахі.
- Былая ўніяцкая Сьвята-Духаўская царква ў вёсцы Міхалінава.
- Былая ўніяцкая Мікалаеўская царква (XVIII стагодзьдзе) ў вёсцы Новая Тухінь.
- Былая ўніяцкая царква Сьвятога Юрыя ў былым мястэчку Расасна.
- Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Сваташыцы.
- Мікалаеўская царква ў вёсцы Холбні.
- Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Хоміна.
- Мікалаеўская царква ў вёсцы Чырвоная Слабада.
- Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Чырына.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне:
- Казімер Семяновіч (*1600 — † па 1651) — інжынэр і тэарэтык артылерыі, мысьляр-гуманіст, вынаходнік шматступенчатае ракеты.
- Сяргей Заранка, (*24.09.1818, Ляды — †20.12.1871, Масква) — жывапісец-партрэтыст.
- Маркел Савіцкі (*19.06.1898, Расасна — †24.07.1975, Горкі) — доктар сельскагаспадарчых навук.
- Сяргей Ракіта (*15.10.1909, Ліцьвінава — †23.03.1942, ?) — беларускі пісьменьнік.
- Міхаіл Мінковіч (*06.09.1914, Кіраёва — †17.08.1971, Менск) — міністар культуры БССР 1964—1971.
- Самуіл Эйдлін (*23.10.1914, Баева — †31.03.1989, Самара) — габрэйскі паэт, пісьменьнік.
- Іван Авекаў (*19.05.1919, Асінаўка — †17.04.1943, Данкаў, Ліпецкая вобласьць, Расея) — капітан авіяцыі, камандзір авіяэскадрыльлі. Герой Савецкага Саюзу 24 жніўня 1943 году.
- Мікола Гарулёў (*06.11.1919, Баева — †07.05.1980, Менск) — беларускі паэт, пісьменьнік, драматург, перакладчык, сцэнарыст.
- Аляксей Груца (*09.05.1924, Пішчыкі — †27.02.2017, Менск) — беларускі мовазнавец, доктар філялягічных навук, прафэсар.
- Іван Лепешаў (*23.10.1924, Іскозы — †12.10.2014, Горадня) — беларускі мовазнавец, доктар філялягічных навук, прафэсар.
- Васіль Праскураў (*25.08.1926, Негаціна – †22.05.1987, Ганцавічы) – журналіст, пісьменьнік, публіцыст.
- Сяргей Назараў (*14.10.1928, Барадзіно — †11.08.1999 Менск) — акадэмік, доктар тэхнічных навук, прафэсар.
- Віктар Грыбкоўскі (*30.04.1932, Асташкавічы – †26.10.2000, Менск) – доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар.
- Мікола Апіёк (*20.10.1935, Макараўка) — жывапісец ў жанрах пейзажа, партрэта, тэматычнай карціны, нацюрморта, а таксама ў станковай графіцы і сцэнаграфіі.
- Эрнэст Ялугін (*19.11.1936, Асінаўка — †25 чэрвеня 2022, Менск) — беларускі пісьменьнік.
- Рэгіна Харошка (* 07.05.1938, Асінторф) — беларуская вучоная фізычных і хімічных навук.
- Анатоль Магіленка (*10.08.1938, Карабанавічы — †02.09.1997, Віцебск) — доктар вэтэрынарных навук, прафэсар, рэктар Віцебскай дзяржаўнай акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны.
- Уладзімер Якавенка (*19.08.1938, Чырына) — беларускі фізык.
- Аляксей Дудараў (*06.06.1950, Кляны — †27.02.2023)) — беларускі драматург і кінадраматург.
- Валянціна Абразова (*29.03.1957, Асінторф) — беларуская спартсмэнка-біятляністка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://dubrovno.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom-vlast-ru/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году. Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году. Пра стварэньне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
- ^ Решение Витебского областного совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бурак Ф. Ф., Лявіцкая П. І., Рудава Г. П., Янюк М. Ф. Дубровенскі раён. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с. С. 230 — 231.
- Барышаў Г. І., Грыцкевіч А. П. Дубровенскі раён: XIII (№ 1335 — № 1414) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 259 — 270.
- Кахноўская, Раіса. «Дубровенскі раён» / М. В. Біч і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназія — Кадэнцыя.. — Мн.: БелЭн., 1996. — Т. 3. — С. 308, 309. — ISBN 5-85700-074-2.
- «Памяць Беларусі 1941 — 1945». Рэспубліканская кніга. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Менск: Беларусая энцыклапедыя, 2005. — С. 184 — 187. — 592 с. — 15 000 ас. — ISBN 985-11-0322-5.
- Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02
- Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 2. — Мн.: Паліграфафармленне, 1996. — 494 с.: іл.
- Смалякоў Г. С. Дубровенскі раён. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 246 — 247. — ISBN 985-11-0035-8.
- Шаўрова А. А. Дубровенскі раён. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1971. — Т. 4. Графік — Зуйка. — 608 с. С. 304, 305.