Гарманы
Гарманы́[1][2] — колішняя вёска ў Беларусі, на рацэ Дняпры. Уваходзіла ў склад Асінторфскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Не існуе з 1970-х гадоў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герман або Гарман (Herman, Harman) — імя германскага паходжаньня[3].
Вёску Гарманы ў XX стагодзьдзі пачалі называць Германы[4], а ў 1945 годзе зьмянілі назву на Дняпроўка[5][6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пісьмовых крыніцах Гарманы ўпершыню ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі як уладаньне Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Гарманы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, з 9 кастрычніка 1772 году ў Аршанскай правінцыі, з 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796 году). З 1 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 году ў Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Нова-Тухінскай воласьці Аршанскага павету[7][4].
У 1910 годзе сяляне валодалі 152 дзесяцінамі зямлі і належалі да Кіраёўскага сялянскага таварыства[4].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарманы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з 11 ліпеня 1919 году ў Аршанскім павеце Віцебскай губэрні. У сакавіку 1924 году Гарманы вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 году ў Дубровенскім раёне Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці).
У Другую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй зь сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.
25 сьнежня 1962 году Дубровенскі раён ліквідавалі і далучылі да Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці[8]. 6 студзеня 1965 году Дубровенскі раён аднавілі ў складзе Віцебскай вобласьці[9].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 206 чал. (99 муж. і 107 жан.)
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 114 чал.[2]; 1897 год — 198 чал., 37 дамоў
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 114 чал. (64 муж. і 50 жан.), 30 дамоў[4]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213В000464 |
- Гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры 1-га тыс. да н. э. й калочынскай культуры 3-й чв. 1-га тыс. н. э. за 1 км на захад ад вёскі Гарманы на правым беразе Дняпра, дзе рэчышча са стромкімі берагамі стварае выгін у выглядзе падковы з востравам у сярэдзіне, які завецца «Гартань». Пляцоўка памерам 46×30 м на мысе высокага правага берага ракі абмежавана з 2 бакоў ярам і з боку поля ўмацавана 2 валамі. Вышыня ўнутранага вала 4.5 м, вонкавага — 3 м. Вядома з 1873 г. Абсьледавалі: Сяргей Дубінскі ў 1928 годзе — 14 кв.м, Уладзімер Ісаенка ў 1972 годзе й у 1998 годзе Ю. А. Каласоўскі — 76 кв.м. Культурны пласт больш за 1 м. У паўднёвай частцы гарадзішча на глыбіні 0,6 м выяўлены абломкі гліняных пасудзін, мур і рэшткі драўляных насьцілаў і абарончай сьцяны. Пашкоджана акопамі і бліндажамі ў 1943—1944 гадох[10][11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 271.
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 355. — 613 с.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 774.
- ^ а б в г Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 132 (№ 12). — 250 с.
- ^ Рапановіч, Я. Н.. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэдактар доктар-філялягічных навук Шуба, П. П.. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — С. 128. — 504 с.
- ^ Круталевич В.А. Административно-территориальное устройство БССР. — Менск: Навука і тэхніка, 1966. — С. 132. — 134 с. — 4000 ас.
- ^ Могилевъ. Горки.Орша. Бабиновичи // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 155, 177, 186, 205.
- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году. Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году. Пра стварэньне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Свѣдѣнія 1873 г. о городищахъ и курганахъ. / Спицынъ А. А.. — Извѣстія императорской археологической коммисіи. — С.-Петербург: Главное Управленіе Удѣловъ, 1903. — Т. Выпускъ 5-й. — С. 48. — 127 с.
- ^ Дубінскі С. А. Гарадзішча каля вёскі Германаў Аршанскай акругі. // Запіскі аддзела гуманітарных навук Беларускай Акадземіі навук. — Менск: Беларуская акадэмія навук., 1930. — Т. 2. — № кніга 11. Працы археалагічнай каміссіі..
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Германы, гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры і штрыхаванай керамікі культуры. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1970. — Т. 2. Афіны — Ведрыч. — 640 с. С. 451.
- Ісаенка, У. Ф. Дняпроўка (№ 1366 Гарадзішча) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 264.
- Ісаенка, У. Ф. Дняпроўка. / В. Гетаў і інш. // Археалёгія і нумізматыка Беларусі : Энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыкляпедыя, 1993. — С. 227—228. — ISBN 5-85700-077-7.
- Каласоўскі, Ю. У. Германы / рэдкал.: Т. У. Бялова і інш. // Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская , 2009. — Т. 1 А—К. — С. 242. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 565.
- Шынкевіч, А. М. Падарожжа па Дняпры.. — Ворша: Аршанскі гарадскі фонд аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1994. — С. 4, 5. — 40 с.
- Шинкевич, А. Н. Очерки о земле Оршанской. Природа, история, народные предания, старина. — Барань: 2013. — С. 180, 181, 226, 276, 435, 436, 823. — 844 с.