Асінторф
Асінторф | |
трансьліт. Asintorf | |
Былая назва: | Востраў |
Мясцовая назва: | Юр'еў Востраў |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Дубровенскі |
Сельсавет: | Асінторфскі |
Вышыня: | 165 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 914 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2137 |
Паштовы індэкс: | 211046 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′0″ пн. ш. 30°39′0″ у. д. / 54.71667° пн. ш. 30.65° у. д.Каардынаты: 54°43′0″ пн. ш. 30°39′0″ у. д. / 54.71667° пн. ш. 30.65° у. д. |
± Асінторф | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Асінто́рф[1] — пасёлак у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, за 7 км на поўнач ад шашы М1, за 17 км на поўнач ад Дуброўны. Асінторф уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Асінторфскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Юр’еў Востраў вядома з 1672 году як — уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[2]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796). З 31 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Аршанскім павеце.[3] Нова-Тухінская воласьць.
Вёска Юр’еў Востраў у 1783 годзе ўладаньне князя Пацёмкіна.[4] Сяляне вёскі ў 1857 годзе былі прыпісаны к Сьвята-Троіцкай царкве ў вёсцы Арэхі й царкве Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі.[5] У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 185 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу царквы Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі й уваходзілі ў Ласыршчыкоўскае сялянскае таварыства.[6]
Наіноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Вёска ўваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Дубровенскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Дубровенскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Дубровенскі раён , Віцебская вобласьць. 3 27 верасьня 1938 пасёлак.
Аршанскі чыгуначны вузел у 1918 годзе пачаў нарыхтоўку торфу ў ваколіцах вёскі для патрэб чыгункі й Дубровенскай тэкстыльнай фабрыкі. У 1927 годзе, у сувязі з будаўніцтвам на асінаўскіх тарфяных масівах торфапрадпрыемства па нарыхтоўцы паліва для Беларускай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (БелДРЭС), былі пабудаваны 11 пасёлкаў у якіх маглі жыць да 10 000 пастаянных і часовых працоўных. Цэнтральны пасёлак з управай разьмясьцілі ў вёсцы Юр’еў Востраў і памянілі назву на Асінторф. Вузкакалейная чыгунка злучыла Асінторф зь БелДРЭС.
У лістападзе 1939 году савецкі канвой даставіў на торфаздабычу для Беларускай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (ДРЭС; пасёлак Арэхі-Выдрыца, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць) больш за 1000 палонных польскіх афіцэраў, большасьць якіх загінула ўзімку праз разьмяшчэньне ў летніх бараках і голад. Іх целы закапалі ў торфавыпрацоўках. Увосень 1940 году рэшту вывезьлі ў кірунку Смаленску (Расейская СФСР).
Падчас нямецкай акупацыі дзейнічала Асінторфскае маладзёжнае падпольле.[7] У 1941—1942 гадах на торфаздабычы ад голаду загінула каля 2 тыс. савецкіх ваеннапалонных. Трупы скідваліся ў тарфяныя кар’еры. Толькі 40 палонных вывелі жывымі падпольнікі.
Камандуючы групай войскаў «Цэнтар» фэльдмаршал Гюнтэр фон Клюгэ (па-нямецку: Günther von Kluge) дазволіў стварыць ў 1942 годзе ў Асінторфе Рускую нацыянальную народную армію(ru) (РННА) з палонных чырвонаармейцаў. 2 красавіка 1942 года, у першы дзень сьвята Пэйсах, пры ўдзеле РННА адбылося зьнішчэньне гета ў Лядах [8] Летам 1942 года РННА чатыры разы прыцягвалася немцамі да ўдзелу ў апэрацыях супраць партызан. 14 лістапада 1942 года пры нападзе атрада РННА на вёску Купаваць у Сеньненскім раёне быў забіты знакаміты камандзір партызанскай брыгады «Дзядзька Косьця» – Канстанцін Заслонаў.[9] Газэта на расейскай мове «Родина=Rodina» друкавалася у Асінторфе ў 1942 (захоўваецца ў Празе).[10] [11]
У кастрычніку 1942 г. у летніх бараках пасялілі каля 2 тыс. грамадзянаў Вугоршчыны, якія памерлі ўзімку ад голаду і хваробаў. У 1942—1943 гг. на торфаздабычы загінула большасьць з 8 тыс. прывезеных на працы расейцаў. Меншасьць уцякла ў партызанскую зону.[12] З кастрычніка 1943 году да 23 чэрвеня 1944 году ў зоне баявых дзеяньняў.
З 09 верасьня 1946 году да 17 сьнежня 56 году ў Арэхаўскім раёне й да 6 студзеня 1965 году ў складзе Аршанскага раёну.
Рэспубліка Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 красавіка 2004 году працоўны пасёлак Асінторф быў аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў, у сувязі з гэтым быў скасаваны Асінторфскі пасялковы савет і створаны Асінторфскі сельсавет.[13]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 81 чалавек;[5] 1897 год — 20 дамоў, 151 чалавек;
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 22 дома, 80 мужчын, 111 жанчын;[6] 1969 год — 3300 чалавек;[14] 1991 год — 639 дамоў, 1800 чалавек; 1999 год — 1300 чалавек
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 950 чалавек; 2010 год — 914 чалавек
Гэта другі па населенасьці пункт раёну.[15]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтадарога (Р22) злучае Асінторф з раённым цэнтрам Дуброўна. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Асінаўка, за 7 км на поўдзень ад Асінторфу.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэдняя школа.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пасёлку дзейнічае торфапрадпрыемства «Асінторф» і торфабрыкетны завод.[16] Да заводу праведзена вузкакалейная чыгунка.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэгіна Харошка (*07.05.1938, Асінторф) — беларуская вучоная фізычных і хімічных навук.
- Валянціна Абразова (*29.03.1957, Асінторф) — беларуская спартсменка-біятланістка, трэнер па біятлоне.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асінторфскі філіял Дубровенскага гісторыка-краязнаўчага музэя[17], разьмешчаны на вуліцы Маякоўскага, дом 14. Экспазыцыя Асінторфскага філіяла, дзе прадстаўлены подзьвіг Асінторфскага падпольля, гісторыя торфапрадпрыемства, жыцьцё Асінторфа сёньня й старонкі гісторыі Асінторфа[18].
- У цэнтры пасёлка ў парку брацкая магіла 395 вайскоўцаў і партызан.
- Абэліск пастаўлены ў 1976 годзе ў гонар загінуўшых жаўнераў, партызан, падпольшчыкаў і жыхароў пасёлка. Абапал яго ў 1980 годзе ўстаноўлена 5 пліт зь імёнамі 86 жыхароў загінуўшых у войску пад час вайны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 261
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 84 (Г-4), 343.
- ^ Могилевъ. Горки.Орша. Бабиновичи // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 155, 177, 186, 205.
- ^ Российский государственный архив древних актов. Материалы генерального и специального межевания Межевой канцелярии и местных межевых учреждений по МОГИЛЕВСКОЙ губернии 1776—1918 гг.Ф. 1319. Опись 1. Полевые записки № 1533, Картон 31 Пач. 14.06.1783.
- ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 357, 374. — 613 с.
- ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 132 (№ 53). — 250 с.
- ^ Петрашкевіч А. Л. Асінторфскае камсамольскае падпольле.//Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1969. — Т. 1. А — Афіна. — 624 с. С. 510, 511.
- ^ Вячеслав Тамаркин. «Глас убиенных молчать не дает!» / Аркадий Шульман // Мишпоха. Серия "Воскресшая память". Выпуск третий. : часопіс. — Віцебск
- ^ Цурганов, Юрий. Белоэмигранты и вторая мировая война. Попытка реванша 1939—1945. — Москва: Центрополиграф, 2010. — С. 111—118. — 287 с. — («На линии фронта. Правда о войне)). — 4000 ас. — ISBN 978-5-9524-4725-7
- ^ Databáze Národní knihovny ČR (чэс.) — па-беларуску: База зьвестак Народнай кніжніцы ЧР .
- ^ Дробязко С.,Романько О., Семенов К. Иностранные формирования третьего рейха. — Москва: АСТ: Астрель,, 2011. — С. 442—446. — ISBN 978-5-271-30979-3
- ^ Алесь Лявонаў. Крывавыя расправы ў гарпасёлку Асінторф // Народная воля : газэта. — 8 жніўя 2000. — № 145 (967). — С. 2. — ISSN 2071-9647.
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 502, 611 ад. зах. 1944— . Асінторфскі сельсавет і выканкам, пасёлак Асінторф (з 26 травеня 2011 году — аграгарадок Асінторф) Дубровенскага раёну, Віцебскай вобласьці.
- ^ Асінторф.//Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1969. — Т. 1. А — Афіна. — 624 с. С. 510.
- ^ Дубровенскі райвыканкам
- ^ «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» ф. 1248, 535 ад. зах. 1926—1941, 12.1943— . Торфапрадпрыемства «Асінторф» Беларускага канцэрна па паліву й газыфікацыі, п. Асінторф Дубровенскага раёну, Віцебскай вобласьці.
- ^ «Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музэй»
- ^ Дзяржаўная установа культуры «Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музэй» (рас.). Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асінаўскае балота.//Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1969. — Т. 1. А — Афіна. — 624 с. С. 510.
- Асінторф (№№ 1349, 1350) / Рэдкал.: С. В. Марцелеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 262—263.
- Асінторф. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 213.
- Асінторф. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 31.
- Балота на службе соцыялізму. / Міхась Чарот // Чырвоная Беларусь : грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1930. — № 11. — С. 12—13.
- Жураўскі, С. К. Асінторф і Асінбуд / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: кастрычнік 1928. — № 10 (37). — С. 10—14.
- Збудаваньне Асінаўскай электрарні. // Наш прамень : часопісь паступовага студэнства. — чэрвень 1927. — № 1. — С. 72, 73.
- Касьпяровіч, М. І.. На Асінбуд / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: чэрвень—ліпень 1929. — № 6—7 (45—46). — С. 7—9.
- Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 558.
- Ракіта, Сяргей. Кавалак геалогіі: Верш. Асінбуд — Арэхі. / Платон Галавач // Полымя : часопіс. — Менск: 1931. — № 5. — С. 145, 146.
- Салавейчык І., Семеняка І., Дашкевіч Л. і інш. Беларусь Савецкая. (Фотаальбом). / Уклад. Дваркоўскага, Ул. Сокалава. — Гомель: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932. — С. 8—13. — 6000 ас.
- Сташэўскі В. Сапрайднасьць, факт. (Абразкі Асінбуду). / Міхась Чарот // Чырвоная Беларусь : грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1930. — № 21—22. — С. 1, 3, 10—15.
- Шарахоўскі, Янка. Тэмпы торфапрамысловасьці БССР. Донбас на балотах. / Міхась Чарот // Чырвоная Беларусь : грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. — Менск: «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі», 1931. — № 19. — С. 8, 9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асінторф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прагноз надвор’я ў п. Асінторф(недаступная спасылка)