Перайсьці да зьместу

Ланенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ланенка
трансьліт. Lanienka
Былая назва: Ланіна Слабада[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Дабрынскі
Насельніцтва: 45 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211054[2]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°26′5″ пн. ш. 30°45′29″ у. д. / 54.43472° пн. ш. 30.75806° у. д. / 54.43472; 30.75806Каардынаты: 54°26′5″ пн. ш. 30°45′29″ у. д. / 54.43472° пн. ш. 30.75806° у. д. / 54.43472; 30.75806
Ланенка на мапе Беларусі ±
Ланенка
Ланенка
Ланенка
Ланенка
Ланенка
Ланенка

Ла́ненка[3]вёска на левым беразе ракі Проня[4], якая пачынаецца ў ваколіцах вёскі. Уваходзіць у склад Дабрынскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ланенка ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1607 год — уласнасьць Яна сына Яна Глябовіча ў межах Дубровенскага графства.[1] У XVIII стагодзьдзі ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Ланенка ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1772 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Ланенка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Ланенка апынулася ў складзе Сваташыцкай воласьці Горацкага павету.[6]

У 1910 годзе сяляне валодалі 501 дзесяцінай зямлі.[7]

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 173 чалавекі[4].
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 176 мужчыны, 174 жанчыны, 60 дамоў[7]; 1999 год — 71 чалавек.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 45 чалавек;


  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX ст. рэтраспэктыўна-расейскага стылю.[8][7][9]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 119 (А-4), 218. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  2. ^ Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 263
  4. ^ а б в Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 390. — 613 с.
  5. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. ст. 93 (А-4), 257. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  6. ^ Горки // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 177—178..
  7. ^ а б в Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 62 (№ 37). — 250 с.
  8. ^ РГИА (Российский государственный исторический архив):(недаступная спасылка) План постройки каменной православной церкви в с. Ланинка Горецкого у. 05.08.1903: Строительные планы и фотографии синода. ф.835. Опись 1, 1212 eд.xр. 1782-1917 гг., д.382, л.1.
  9. ^ Документы по истории православной церкви на Беларуси XVIII — XX вв. в фондах государственных архивов Республики Беларусь: Межархив. справ. = «Занальны дзяржаўны архіў у Воршы» — Дубровенский р-н, ф.778, 1161 д., 1944—1962, 1965—1991: решение райисполкома от 1 июня 1990 г. "О регистрации религиозной общины православной церкви в д. Ланенке Добринского сельсовета" (оп.1, д.926); документы (переписка, акты, описи) о передаче верующим Дубровенского р-на Витебской обл. Троицкой и Ланенской церквей (1945—1949 гг., оп.3, д.5б). / Авт.-сост. О. А. Добычина и др.. — Менск: БелНИИДАД, 2003. — С. 127. — 284 с. — ISBN 985-6099-90-0
  • Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 572.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]