Іван Лепешаў
Іван Лепешаў | ||||
Дата нараджэньня | 23 кастрычніка 1924 | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | вёска Іскозы, Дубровенскі раён, Беларуская ССР, СССР | |||
Дата сьмерці | 12 кастрычніка 2014 (89 гадоў) | |||
Месца сьмерці | Горадня, Беларусь | |||
Месца пахаваньня | ||||
Месца вучобы | Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1959) | |||
Занятак | літаратуразнаўца, філёляг | |||
Навуковая сфэра | Мовазнаўства | |||
Месца працы | Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы | |||
Вядомы як | Аўтар 2-томнага «Фразэалягічнага слоўніка беларускай мовы» (1993, 2008) | |||
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] | |||
Узнагароды | |
Іва́н Я́каўлевіч Ле́пешаў (23 кастрычніка 1924; в. Іскозы, Дубровенскі раён, цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь — 12 кастрычніка 2014; Горадня, Беларусь) — беларускі мовазнавец. Доктар філялягічных навук, прафэсар. Вэтэран Вялікай Айчыннай вайны, мае раненьні, узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, мэдалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцьце Кёнігсбэрга» і інш.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1948 годзе скончыў Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Сьвіслацкай сярэдняй школе Гарадзенскай вобласьці.
Быў беспадстаўна рэпрэсаваны, а пасьля рэабілітаваны ў 1963 годзе за адсутнасьцю віны, працаваў рознарабочым у лягерах Прыморскага краю (1949—1955).
З 1956 году працаваў настаўнікам беларускай і расейскай моваў і літаратураў у школах Шчучынскага раёну. Завочна скончыў (на выдатна) філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту (1959) і асьпірантуру ў Менскім пэдінстытуце (1971). Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асьвета» дзьве кнігі, напісаў кандыдацкую дысэртацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асьветы».
З 1971 году — у Гарадзенскім пэдінстытуце (пасьля ўнівэрсытэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафэсарам (1986).
Дасьледаваў фразэалёгію і парэміялёгію, мову мастацкай літаратуры, культуру маўленьня і стылістыкі. Аўтар 520 навуковых, навукова-мэтадычных публікацыяў, працы «Литературно-краеведческий кружок», больш як 40 кніг («Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», «Лінгвістычны аналіз тэксту», «У пошуках ісціны», «Надзённае», суаўтар «Практыкуму па беларускай мове» ды інш.).
Памёр 12 кастрычніка 2014 году[1].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Этымалягічны слоўнік фразэалягізмаў. — Менск: Народная асьвета, 1981. — Т. 1. — 160 с.
- І. Я. Лепешаў. З народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік. — Мінск: Вышэйшая школа, 1991. — 110 с. — 2400 ас. — ISBN 5-339-00581-X
- І. Я. Лепешаў. Фразэалягічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Іван Саламевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 1. — 590 с. — 15 000 ас. — ISBN 5-85700-125-0
- І. Я. Лепешаў. Фразэалягічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Іван Саламевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 2. — 607 с. — 15 000 ас. — ISBN 5-85700-132-3
- Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Слоўнік беларускіх прыказак / рэд. Іван Сіпакоў. — Менск: БелЭн імя П.Броўкі, 1996. — 352 с. — ISBN 985-11-0046-3
- Парэміялёгія як асобны разьдзел мовазнаўства / рэд. Натальля Дудко. — Горадня: ГрДУ, 2006. — 279 с. — 150 ас. — ISBN 985-417-808-0
- Слоўнік фразэалягізмаў беларускай мовы. — 2-ое выд. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 1. — 669 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0403-7
- Слоўнік фразэалягізмаў беларускай мовы. — 2-ое выд. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 2. — 702 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0405-1
- Лінгвістычны аналіз тэксту. — Менск: Вышэйшая школа, 2009. — 287 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-06-1534-3
- Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Тлумачальны слоўнік прыказак / Марына Вахмяніна. — 2-ое выд.. — Горадня: ГрДУ, 2011. — 695 с. — 200 ас. — ISBN 978-985-515-446-5
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памёр прафесар Іван Лепешаў(недаступная спасылка)