Маркел Савіцкі
Маркел Савіцкі | |
| Дата нараджэньня | 19 чэрвеня 1898 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Расасна |
| Дата сьмерці | 24 ліпеня 1975 (77 гадоў) |
| Месца сьмерці | Горкі |
| Месца вучобы | Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя Ціміразева |
| Занятак | навуковец |
| Навуковая сфэра | біялёгія , расьлінаводзтва |
| Месца працы | Маскоўская дзяржаўная камісія па сортавыпрабаваньні, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, |
| Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук[d] |
| Узнагароды | |
Маркел Сьцяпанавіч Савіцкі (*19 чэрвеня 1898, Расасна, Горацкі павет, Магілёўская губэрня — †24 ліпеня 1975[1], Горкі, Магілёўская вобласьць) — беларускі вучоны ў галіне расьлінаводзтва. Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, Маскоўскаю сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева (1924). Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1945). Доктар сельскагаспадарчых навук (1958). Прафэсар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, загадчык катэдры расьлінаводзтва (1963). Аўтар больш за 120 навуковых працаў. Аўтар шэрагу выданьняў на беларускай мове.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля заканчэньня Аршанскай настаўніцкай сэмінарыі ён працуе ў адной са школаў гораду Горкі. У канцы 1918 году абіраецца дэпутатам павятовага савету, а потым прызначаецца намесьнікам загадчыка аддзелам народнай адукацыі. Там паступае ў землеўпарадкавальную вучэльню, праз год — студэнт Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту. Потым — вучоба ў Маскве, у Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі(ru).
Пасьля яе заканчэньня ў 1924 працуе дырэктарам Беліцкай сельскагаспадарчай вучэльні ў Віцебскай акрузе, кіруе аддзелам Народнага камісарыяту па зямлі БССР. Ён працуе над арганізацыяй у рэспубліцы сярэдняй сельскагаспадарчай адукацыі, дзяржаўных сортавыпрабаваньні ўчасткаў і сэлекцыйных станцыяў.
З 1935, працуючы ў Маскве ў дзяржаўнай камісіі па сортавыпрабаваньні, займаецца навукова-дасьледчай працай. Ён распрацаваў новую мэтодыку сортавыпрабаваньня. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго ўдзеле выйшла з друку «Кіраўніцтва па апрабацыі сельскагаспадарчых культураў» у некалькіх тамах. Плённыя яго працы на сортавыпрабавальных участках сельскагаспадарчай выставы (г. Масква), дзе праз свае ідэі, аналіз і сынтэз ураджайнасьці атрымаў у 1937 годзе 99,8 ц/га, а ў 1940 г. — 110,9 ц/га азімае пшаніцы.
У 1941 Маркел Сьцяпанавіч добраахвотна ідзе ў народныя апалчэнцы. Нясе ахову прадпрыемстваў, рые акопы, усталёўвае процітанкавыя заслоны. Цяжкае раненьне зьявілася чыньнікам сыходу яго з апалчэньня.
Пасьля вайны займаецца навуковай дзейнасьцю. Абараняе кандыдатскую дысэртацыю «Заканамернасьці вар'іраваньня элемэнтаў ураджаю збожжавых культур» ў 1945 годзе[2]. Спэцыяльную ўвагу ў навуковай дзейнасьці ён надае элемэнтам структуры ўраджаю, іх узаемасувязі і сувязі з навакольным асяродзьдзем, пытаньням самарэгуляцыі расьлінаў, стварэньні выгадных фітацэнозаў. Элемэнты структуры ўраджаю даюць поўную магчымасьць усталяваць заканамернасьці фармаваньня ўраджаяў у залежнасьці ад разнастайнасьці фактараў навакольнага асяродзьдзя, што дае магчымасьць экспэрымэнтальна распрацаваць комплексы кіраваных фактараў атрыманьня высокіх ураджаяў. Упершыню выводзіць структурную формулу ўраджайнасьці.
У 1959 годзе выкладчык Усесаюзнага сельскагаспадарчага інстытуту завочнай адукацыі (УСГІЗА). У 1958 абараняе доктарскую дысэртацыю «Біялягічныя асновы мэтодыкі вызначэньня нормаў высеву пшаніцы»[3]. У 1963 годзе — прафэсар у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на пасадзе загадчыка катэдрай расьлінаводзтва. Зь яго прыходам на катэдру расьлінаводзтва адкрыўся аддзел «Распрацоўкі тэарэтычных асноваў фармаваньня і праграмаваньня высокіх ураджаяў». Пачала функцыянаваць асьпірантура. У аснову выкладаньня расьлінаводзтва былі пакладзеныя біялягізацыя тэхналягічных працэсаў гадоўлі, аптымізацыя фактараў асяродзьдзя, стварэньне рэжымаў найбольшай спрыяльнасьці ва ўсе пэрыяды росту і разьвіцьця.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заслужаны дзеяч навукі Беларусі — 1965.
Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам «Знак Пашаны», мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», срэбным мэдалём Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі, значком «Выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі» і інш.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Са сьнежня 2009 на агранамічным факультэце прызначаецца стыпэндыя імя Маркела Сьцяпановіча Савіцкага — беларускага вучонага, доктара сельскагаспадарчых навук, прафэсара, заслужанага дзеяча навук Беларусі[4]. Яго імем названа аўдыторыя ў корпусе № 4 БДСГА.
Асноўныя публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Савіцкі, Маркел Сцяпанавіч: некралог // Ленінскі шлях : газэта. — Горкі: 26 ліпеня 1975.
- ↑ Савицкий, Маркелл Степанович Закономерности варьирования элементов урожая зерновых культур: диссертация кандидата сельскохозяйственных наук. — Москва: 1945. — 391 с.
- ↑ Савицкий, Маркелл Степанович. Биологические основы методики определения норм высева пшеницы в СССР: диссертация доктора сельскохозяйственных наук. — Москва: 1958. — 660 с.
- ↑ Герасімовіч, А. А., Лившиц, В. М. Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии 1840 – 2015. / П. А. Саскевич і інш.. — Горкі: БДСГА, 2015. — С. 55, 101, 160.. — 212 с. — ISBN 978-985-467-569-5
- ↑ K. Schwammenhoffrová-Stráská. Vyájemné vytahz hospodářskz důležitých znakü trí botanických variet brassica oleracea L. (чэс.) // Genetika a šlechtění : sborník ÜVTIZ. — 1976. — № 4. — С. 227, 241.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Памерлі 24 ліпеня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР
- Расасна
- Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
- Выпускнікі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі
- Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
- Беларускія навукоўцы