Ліцьвінава (Дубровенскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліцьвінава
трансьліт. Lićvinava
Былая назва: Ліцьвінава[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Зарубскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°34′33″ пн. ш. 31°0′0″ у. д. / 54.57583° пн. ш. 31° у. д. / 54.57583; 31Каардынаты: 54°34′33″ пн. ш. 31°0′0″ у. д. / 54.57583° пн. ш. 31° у. д. / 54.57583; 31
Ліцьвінава на мапе Беларусі ±
Ліцьвінава
Ліцьвінава
Ліцьвінава
Ліцьвінава
Ліцьвінава
Ліцьвінава

Ліцьві́нава[2][3][a] — колішняя вёска ў Зарубскім сельсавеце Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзілася на левым беразе ручая Бабравец — правы прыток Расасенкі. Найбіжэйшыя вёскі: Лаўкі, Калінаўка (Кабылеі).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліцьвінава ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1607 год — уласнасьць Яна сына Яна Глябовіча ў межах Дубровенскага графства.[1] У XVIII стагодзьдзі ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Ліцьвінава ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Ліцьвінава ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Ліцьвінава апынулася ў складзе Холбнянскай воласьці Горацкага павету.[6]

25(12) красавіка 1863 году ў сядзібе Ліцьвінава, уласнасьць губэрнскага сакратара, кандыдата ў міравыя пасярэднікі Горацкага павету Зьдзіслава Міткевіча[7], упаўнаважаны Літоўскім правінцыйным камітэтам Людвік Зьвяждоўскі і камандзіры атрадаў паўстанцаў у Магілёўскай губэрні Ігнат Будзіловіч, Тамаш Грыневіч, Станіслаў Дзержаноўскі, Ян Жукоўскі, Канстанцін Жэброўскі, Язэп Сьлежаноўскі, Антон Алендскі, Ян Манцэвіч, Міхал Манцэвіч, Уладзімер Корсак вызначалі час пачатку паўстаньня ў ноч зь 7 на 8 траўня (з 24 на 25 красавіка).[8]

Маёнтак Ліцьвінава Горцкага павету Холбнянскай воласьці канфіскаваны ў дзяржаўны скарб Расеі ў 1864 годзе[9].

Удава правадзейнага стацкага дарадцы Сафія Іванаўна Лідава і тры яе дачкі Аляксандра Аляксандраўна, Капіталіна Аляксандраўна і Зінаіда Аляксандраўна атрымалі ў 1873 годзе ў спадчыну 850 дзесяцін зямлі ў маёнтку Ліцьвінава.[10][b]

У 1910 годзе сяляне валодалі 259 дзесяцінамі зямлі. Маёнтку, уласнасьць Лідавай, належала 130 дзесяцін зямлі. Сядзіба Ліцьвінава — уласнасьць сям’і Лідавых.[12]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 70-х гадоў XX стагодзьдзя не існуе.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У афіцыйным даведніку[4], выдадзеным у 2009 годзе, выкарыстоўваецца назва Літві́нава, аднак цяпер, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», гэтая назва зьяўляецца састарэлай.
  2. ^ Кіраўнік губэрнскай управы дзяржаўнай маёмасьці Аляксандар Лідаў (па-расейску: Лидовъ, Александръ Ивановичъ) — з 1870 году стацкі саветнік, на пасадзе з 11 красавіка 1866 году, на сужбе 32 гады, выхаванец гімназіі, Ордэн Св. Ганны 2-й ступені, знак пашаны за 15 гадоў беззаганнай службы, мэдаль у памяць вайны 1853—56 гадоў, атрымліваў 4122 рублі 22 капейкі.[11]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 111 (Д-2), 219. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  2. ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. С. 231
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 205
  4. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 272
  5. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. ст. 85 (Д-2), 261. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  6. ^ Горки // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 177—178..
  7. ^ Памятная книжка Могилёвской губернии на 1863 год.. — Могилевъ губ.: Типографія Губернскаго Правленія, 1862. — С. 149. — 227,106.VІІ с.
  8. ^ Цытовіч, С. Г. 1863 год у Горы-Горках быўш. Магілёўскай губ. (падзеі паўстаньня) / пад агул. рэд. прэзыдуму клясы гісторыі. // Запіскі аддзела гуманітарных навук Беларускай Акадэміі навук// Veröffentlichungen der Abteilung für Humanistische Wissenschaften.. — Менск: Выд-ва БАН, 1929. — В. Кн. 8. Працы клясы гісторыі.. — Т. 3. — С. 217 – 342.
  9. ^ Edward Maliszewski. Rok 1863 na kresach mohilewskich.. — Warszawa: Straży Kresowej, 1920. — С. 21 – 25. — 44 с.
  10. ^ А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 76, 77. — 329 с.
  11. ^ Памятная книжка Могилёвской губерніи на 1870 год.. — Могилевъ губ.: Могилевскій Губернскій Статистическій Комитет, 1870. — С. 43. — 266 с.
  12. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 63, 64. — 250 с.
  13. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 393. — 613 с.
  14. ^ Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. / П. П. Гусятников. — С.-Петербург: Центральный статистическій комитетъ, 1886. — Т. Выпускъ 5-й. Губерніи Литовской и Бѣлорусской областей. — С. 165 (№ 248). — 259 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]