Перайсьці да зьместу

Сваташыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сваташыцы
трансьліт. Svatašycy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Дабрынскі
Насельніцтва: 338 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211055[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°30′4″ пн. ш. 30°46′55″ у. д. / 54.50111° пн. ш. 30.78194° у. д. / 54.50111; 30.78194Каардынаты: 54°30′4″ пн. ш. 30°46′55″ у. д. / 54.50111° пн. ш. 30.78194° у. д. / 54.50111; 30.78194
Сваташыцы на мапе Беларусі ±
Сваташыцы
Сваташыцы
Сваташыцы
Сваташыцы
Сваташыцы
Сваташыцы

Сваташы́цы[2]вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Дабрынскага сельсавету.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваташыцы ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна ў межах Дубровенскага графства.[3]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Сваташыцы ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году ў Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Сваташыцы ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду й утварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага й скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Сваташыцы цэнтар Сваташыцкай воласьці Горацкага павету.[4]

У 1910 годзе сяляне валодалі 613 дзесяцінамі зямлі й ўваходзілі ў Сваташыцкае сялянскае таварыства. Фальварку Сваташыцы, уласнасьць князя Яўгена Любамірскага[5][a], належала 2000 дзесяцін зямлі.[6]


  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 165 чалавек[7]; 1886 год — 180 чалавек, 27 хат, 2 царквы, лякарня, школа[8]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — сяло: 44 дома, 100 мужчын, 110 жанчын; фальварак: 1 дом, 3 мужчыны, 5 жанчын;[6] 1999 год — 392 чалавекі;
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 140 дамоў, 412 чалавек; 2010 год — 338 чалавек;
  • Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча (на паўднёвай ускраіне вёскі).[9][10]
  • Помнік на брацкай магіле 136 воінаў 31-й арміі, загінуўшых у 1943—1944 гг. пры вызваленьні вёскі.[10]
  • Помнік землякам на ўшанаваньне памяці 73 жыхароў навакальных вёсак.[10].

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Яўген Адольф Любамірскі (17.06.1825, Дуброўна — 15.09.1911, Крушына, Сылескае ваяводзтва, Польшча; па-польску: Eugeniusz Adolf ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna) сын князя Яўгена Любамірскага(13.09.1789 — 1834; па-польску: Eugeniusz ks. Lubomirski z Lubomierza h. Drużyna), унук князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819, Дуброўна; па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). Першы шлюб (04.05.1850, Варшава) з дачкой Канстанціна Любамірскага Крыстынай Любамірскай (28.11.1825 — 06.11.1851; па-польску: Krystyna ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna). Другі шлюб (05.06.1859, Варшава) з графіняй Ружай Замойскай (29.07.1836 — 12.10.1915 Вільня; па-польску: Róża hr. Zamoyska z Zamościa h. Jelita)
  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 264
  3. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 85 (Д-1), 307
  4. ^ Горки // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Тип. т-ва «Общественная польза», 1863. — Т. 3. — С. 177—178..
  5. ^ Dubrowna / Raman Aftanazy // Dzeieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Województwa minskie, mścisławskie, połockie, witebskie : энцыкляпэдыя. — Wrocław, Warszawa, Kraków: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1991. — В. 2. — Т. 1. — С. 297 — 299. — ISBN 83-04-0371-7 całość.
  6. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 63 (№№ 47, 48). — 250 с.
  7. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 347. — 613 с.
  8. ^ Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. / П. П. Гусятников. — С.-Петербург: Центральный статистическій комитетъ, 1886. — Т. Выпускъ 5-й. Губерніи Литовской и Бѣлорусской областей. — С. 165 (№ 244). — 259 с.
  9. ^ Свѣдѣнія 1873 г. о городищахъ и курганахъ. / Спицынъ А. А.. — Извѣстія императорской археологической коммисіи. — С.-Петербург: Главное Управленіе Удѣловъ, 1903. — Т. Выпускъ 5-й. — С. 41. — 127 с.
  10. ^ а б в Сваташыцы(№№ 1402, 1403, 1404) / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : энцыкляпэдыя. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1985. — Т. Віцебская вобласьць. — С. 268-269.