Мікола Апіёк
Мікола Апіёк | |
Імя пры нараджэньні | Апіёк, Мікалай Апанасавіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 лістапада 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Жанры | пэйзаж, партрэт, натурморт[d] і тэматычная карціна[d] |
Плынь | рэалізм[d] |
Узнагароды | |
Мікала́й Апана́савіч Апіёк (нар. 20 лістапада 1935, Макараўка, Пірагоўскі сельсавет, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь)) — беларускі мастак. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пэйзажа, партрэта, тэматычнай карціны й нацюрморту, а таксама ў станковай графіцы й сцэнаграфіі. Сябар Саюзу мастакоў Беларусі з 1966 г., кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыяй Саюза мастакоў Беларусі[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Пірагоўскую сямігадовую школу. У 1951—1955 гг. вучыўся ў Віцебскім мастацка-графічным пэдагагічным вучылішчы[2], у 1956—1957 гг. — на 5 курсе Мінскага мастацкай вучэльні. Некаторы час працаваў у сыстэме Мастацкага Фонду Беларусі ў Віцебску. У 1964 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Фёдара Дарашэвіча, Аскара Марыкса, Паўла Масьленікава, Яўгена Чамадурава[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1964 году 10 гадоў працаваў мастаком-пастаноўшчыкам Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра, аформіў больш за 30 пастановак. Сярод лепшых — «Яшчэ раз пра каханьне» Эдварда Радзінскага й «Першы ўрок» Кастуся Губарэвіча (1967), «Адкуль грэх?» Алеся Петрашкевіча й «Амністыя» Мікалая Матукоўскага (1970). У сярэдзіне 1970-х гг. пераехаў у Менск. Супрацоўнічаў з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Ярка ўвасобіў у афармленьні спэктакляў дзіцячай казкі «Жыла-была сыраежка» Валеры Зіміна (1970) і «Сьнежная каралева» Яўгена Шварца паводле казкі Ганса Крыстыяна Андэрсэна (1978, у Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы).
Але яго прывабіў станковы жывапіс. У творчасьці мастака з’явіліся партрэты актораў у ролях гістарычных асоб — «Аляксандар Дзянісаў у ролі Міколы Гусоўскага» і «Уладзімер Рагаўцоў у ролі Францішака Скарыны» (1980), «Лілія Давідовіч у ролі каралевы Боны» (2002), «Генадзя Давыдзькі ў ролі Вітаўта», «Мікалая Кірычэнкі ў ролі Ягайлы» (2003), а таксама дзеячаў беларускай культуры — кампазытараў Яўгена Глебава й Ігара Лучанка, актораў Стэфаніі Станюты й Барыса Гарлавана, рэжысэраў Валеры Раеўскага й Міхаіла Пташука, драматурга Алеся Дударава, скульптара Уладзмера Церабуна й іншых. Ён увасобіў вобразы Адама Міцкевіча, Кастуся Каліноўскага, Марылі Верашчакі, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Яўгеніі Янішчыц, Уладзімера Мулявіна. Па матывах паэзіі Максіма Багдановіча стварае шэраг жывапісных твораў: «Ад родных ніў, ад роднай хаты» (1981), «Слуцкія ткачыхі» (1983). Гістарычнай тэме прысьвечаны "Сьвяточны выезд Радзівіла (Каханкі) у Нясьвіжы (2001), «З гісторыі Полацка. Усяслаў Чарадзей» (2002—2003), трыпціх «Старонкі гісторыі. Усяслаў Чарадзей. XI стагодзьдзе» (2007—2011).
Асабнай старонкай мастацкай дзейнасьці Міколы стала ваенна-патрыятычная тэма. Ён арганізаваў студыю «Шчыт Айчыны» пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, задача якой сродкамі выяўленчага мастацтва адлюстроўваць сёньняшні дзень Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэтай тэме прысьвечаны трыпціх «Шчыт Айчыны — 2004» (2005), карціны «Вялікай Перамозе прысьвячаецца» і «Выпускнікі Мінскага сувораўскага» (2006).
Музэі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, дырэкцыі выставак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, краязнаўчым музэі ў Дуброўне, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі Нідэрляндах, Нямеччыне, Польшчы, Расеі й іншых краінах.
Выставы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнік мастацкіх выстаў з 1966 году. Пэрсанальныя выставы адбываліся ў Менску (1995, 2004, 2006), Польшчы (1991), Нямеччыне (1997, 1998, 1999).
- «…Я не самотны…» — да 120-годзьдзя з дня нараджэньня Максіма Багдановіча, зь 7-га сьнежня мастацкая выстава ў «Палацы мастацтва», арганізаваная Беларускім саюзам мастакоў[3][4].
- «Суб’ектыўны рэалізм». Палац «Мастацтва» у Менску, сьнежань 2011 году[5].
- «Памятаю рукі твае, матуля» у галерэі «Мастацтва» 4 сакавіка — 28 красавіка 2012. Памяці маці Мікалая Апіёка — 110-годдзю з дня яе нараджэньня. Аўтар выстаўляе эцюды 1970—1990-х гг., прысьвечаныя жыцьцю беларускай вёскі[6].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жонка Тамара Нікалаева (18 сакавіка 1943, Ляды, Ігуменскі раён, Менская вобласьць — акторка Гарадзенскага абласнога драматычнага тэатра й Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
- Дачка Натальля Апіёк (22 чэрвеня 1969, Горадня) — скульптарка.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ганаровае званьне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» (2002).
- «Прэмія Беларускага Фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі».
- «Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь» (2007),
- «Ордэн Францішка Скарыны» (2011).
- «Ганаровы грамадзянін Дубровенскага раёну» (2018)[7].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каталог областной художественной выставки, посвященной 100-летию со дня рождения В. И. Ленина. Гродно, 1969―70 гг. / составил Н. А. Опиок. — Гродно: 1970. — 14 с.
- Беларускі пейзажны жывапіс: альбом / складальнік Шаура Р. Ф.. — Мінск: Беларусь, 1982. — С. № 110 (Яблыня зімой. 1978 ДВП, алей. 110×90). — 164 с. — 20 000 ас.
- Леанід Левановіч. Дзікая ружа: раман, аповесць, апавяданне / мастак М. А. Апіёк. — Менск: Мастацкая літаратура, 1993. — 334 с. — 6000 ас. — ISBN 5-340-01125-9
- Барыс Сачанка. Выбраныя творы : у 3 т. / прадмова С. Андраюка; мастак М. А. Апіёк. — Менск: Мастацкая літаратура, 1993―1995. — Т. 1―3. — 5000 ас. — ISBN 5-340-01224-7
- Мікола Апіок. Жывапіс = Nikolay Opiok. Painting. — Менск: Беларускі саюз мастакоў, 1996. — 17 с.
- М. Апіёк. Да роднай крыніцы. // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 511—512
- Церабун, У. Ідзе вольна, а можа яшчэ і бегчы. // Мастацтва : часопіс. — 2006. — № 1. — С. 20—21.
- Сучасны беларускі жывапіс, XXI стагоддзе = Современная белорусская живопись, XXI век = Modern Belarusian Painting, XXI century: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава ; аўтар уступнага артыкула Н. В. Шаранговіч ; пераклад на англійскую мову С. В. Місюк. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — С. 16. — 431 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0519-5
- Сьвятлана Берасьцень. Угледзецца ў вобраз. // Літаратура і мастацтва : газэта. — 2012, 27 красавіка. — № 17(4663). — С. 19.
- Вераніка Канюта. Вайна і мір Мікалая Апіёка: гутарка з ваенным мастаком. / Алесь Карлюкевіч // Звязда : газэта. — Менск: 2013, 8 жніўня. — № 146. — С. 3.
- Яўген Шунейка. «Час і асоба» Мікалая Апіёка ў галерэі Міхаіла Савіцкага. // Мастацтва : часопіс. — 2015. — № 12. — С. 19.
- Отечеству служим: живопись. Графика. Скульптура. (К 15-летию Студии военных художников) / составитель Н. А. Опиок. — Менск: Четыре четверти, 2019. — С. 60—73. — 108,3 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-581-258-7
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Художники Советской Белоруссии / ред. кол.: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Минск: Беларусь, 1976. — С. 257. — 400 с. — 1800 ас.
- ^ Мастацка-графічны факультэт. Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. (15 Сакавік 2019).
- ^ Барыс Крэпак. «Сабраць» Багдановіча. // Культура : газэта. — 26 лістапада 2011. — № 48 (1019).
- ^ Барыс Крэпак. Кветкі радзімы паэта — кіраўніку дзяржавы. // Культура : газэта. — 10 сьнежня 2011. — № 50 (1021).
- ^ Аляксандар Зінкевіч. Падзарадка для рэалізму? // Культура : газэта. — 17 сьнежня 2011. — № 51 (1022).
- ^ Вераніка Юрэвіч-Малашчук. «Памятаю рукі твае, матуля». / Людміла Крушынская // Культура. : газэта. — 2012, 28 сакавіка - 2012, 04 красавіка.. — № 17 (1040).
- ^ В Дубровенском районе пополнили список Почетных граждан (рас.) // «Дняпроўская Праўда» : газэта. — 2018, 23 чэрвеня.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Артыкулы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васільеў, Л. Мастак з Макараўкі // Дняпроўская праўда : газэта. — 1998, 23 верасьня. — С. 3.
- Барыс Крэпак. А пачыналася ўсё з тэатра… // Культура : газэта. — 2005, 19 лістапада. — С. 7.
- Юрий Сохарь. Мастера искусств : размышления-эссе, очерки о режиссерах, актерах, художниках театра. — Минск: Белорусская государственная академия искусств, 2005. — С. 352—364. — 502+32 с. — (Жизнь и творчество выдающихся людей искусства). — 1000 ас. — ISBN 985-6708-16-8
- Фатыхава, Г. Партрэт жанру майстра. // Беларусь : часопіс. — 2006. — № 11—12. — С. 56.
Энцыкляпэдыі, даведнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Менск: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 25. — 664 с. — 3000 ас. — ISBN 985-6427-09-6
- А. А. Каляда. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004). — Менск: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, 2005. — С. 90. — 591 с. — (Да 60-годдзя Бел. дзярж. акад. мастацтваў). — ISBN 985-6708-11-7
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 6: Пачатак 1960-х — сярэдзіна 1980-х гг. / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. ; рэд. тома В. І. Жук. — Мн. : Навука і тэхніка, 1994. — 375с : іл. 5-343-00678-7 С. 78, 188, 207, 215.
- Уладзімір Караткевіч: энцыклапедыя / рэдкалегія: В. У. Ваніна (галоўны рэдактар) і інш.. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2020. — С. 16. — 431 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-11-1257-5
- Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 С. 510.
- Л. Ф. Салавей. Апіёк Мікалай Апанасавіч. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў // Беларуская энцыкляпэдыя : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2004. — Т. 18. Кніга 1: Шчытнікі — Яя. — С. 335. — ISBN 985-11-0035-8.
- Францыск Скарына: энцыклапедыя / Рэд. калегiя: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.), А. А. Суша (навук. рэд.) і інш.. — 2-е. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2017. — С. 25. — 568 с. — ISBN 978-985-11-1033-5
- Тэатральная Беларусь у 2-х тамах: Энцыклапедыя / Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1: А-К. — С. 102. — ISBN 985-11-0255-5 (т. 1), ISBN 978-9851102545 С. 46.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0496-9 — С. 90.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1: А капэле — Габелен. — 727 с. — 9500 ас. — С. 145.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апіёк Мікалай Афанасьевіч. Беларусь у асобах і падзеях.
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага мастацкага каледжу імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі
- Ляўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэньне»
- Беларускія мастакі
- Сябры Беларускага саюзу мастакоў