Перайсьці да зьместу

Валянціна Абразова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянціна Абразова Біятлён
Агульная інфармацыя
Грамадзянства
Нарадзілася 29 сакавіка 1957(1957-03-29) (67 гадоў)
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)

Валянціна Уладзімераўна Абразова (нар. 29 сакавіка 1957, Асінторф, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць) — беларуская спартсмэнка-біятляністка, трэнэрка па біятлёне. Чэмпіёнка ў 1989 годзе й неаднаразовая прызэрка чэмпіянату СССР. Майстарка спорту СССР міжнароднай клясы.

У 1980 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт фізычнай культуры (БДУФК), катэдру лыжнага і стралковага спорту.

На першым у гісторыі чэмпіянаце СССР сярод жанчын у сакавіку 1979 году ў горадзе Губаха Пермскай вобласьці заваявала 2 бронзавыя мэдалі — у спрынце на дыстанцыі 5 км і ў эстафэце 3х5 км у складзе зборнай Беларускай ССР. У 1989 годзе стала пераможцай каманднай гонкі, упершыню праведзенай у рамках чэмпіянату СССР, разам з ёй пераможцамі сталі Галіна і Алена Баймаковы і Венера Чарнышова[1].

Пасьля заканчэньня спартыўнай кар'еры перайшла на трэнэрскую працу. Працуе трэнэрам-выкладчыкам па біятлёне Нефцеюганска ў Расеі.

  1. ^ Начало женского биатлона (рас.) Журнал «Лыжный Спорт».
  • Кундзікаў, А. Спартыўная слава і гонар Дубровеншчыны. // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кніга 1. — Мн.: Паліграфафармленне, 1997. — 598 с.: іл. ISBN 985-6351-02-02 — С. 516—517.