Перайсьці да зьместу

Міхаіл Мінковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінковіч Міхаіл Аляксандравіч
Міністар культуры БССР
красавік 1964 — 1971
Папярэднік Георгі Кісялёў
Наступнік Юры Міхневіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся6 верасьня 1914
в. Кіраёва, цяпер Дубровенскі раён
Памёр17 жніўня 1971 (56 гадоў)
ПартыяКПСС
АдукацыяМінскі пэдінстытут (1935)
Бацька Аляксандар Мінковіч
Узнагароды
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Мінко́віч Міхаі́л Алякса́ндравіч (6 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1914, в. Кіраёва, Горацкі раён Магілёўскай губэрні, цяпер Дубровенскі раён — 17 жніўня 1971) — дзяржаўны дзяяч БССР, міністар культуры БССР (1964-1971). Кандыдат філялягічных навук (1954). Падпалкоўнік запасу. Удзельнік нямецка-савецкай вайны.

Нарадзіўся 6 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1914 ў сям’і рабочых у в. Кіраёва Горацкага павету Магілёўскай губэрні (цяпер Дубровенскі раён Віцебскай вобласьці). Пасьля заканчэньня Менскага пэдагагічнага інстытуту ў 1935 годзе[1] працаваў выкладчыкам Менскай ваеннай вучэльні. У 1936—1937 гадох — у Чырвонай Арміі. Ад 1939 году займаў пасаду намесьніка загадчыка аддзела студэнцкай моладзі. Ад 1944 году — старшыня Камітэту па радыёвяшчаньні пры Савеце Народных Камісараў БССР. Ад 1946 году — сакратар ЦК ЛКСМБ (Ленінскі камсамол савецкай моладзі Беларусі)[2]. Адначасова прызначаны старшынём Камітэту культурна-асьветных устаноў Савету міністраў БССР. Паміж 1947 і 1951 балятаваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР па Охаўскай выбарчай акрузе № 325. У 1953—1956 гг. — першы сакратар Бягомльскага Раённага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У 1954 абараніў дысэртацыю на тэму «Разьвіцьцё культурна-асьветніцкай работы ў БССР і яе асноўныя формы: (паводле матэрыялаў пасьляваеннага пэрыяду)»[3]. Атрымаў ступень кандыдата філялягічных навук (паводле іншых зьвестак — пэдагагічных[2]). З кастрычніка 1956 году — намесьнік, першы намесьнік міністра, з красавіка 1964 — міністар культуры БССР. На XXI, XXII, XXVI ды XXVII зьездах КПБ абіраўся ў ЦК. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 3, 5—8-га скліканьняў.

Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 3 іншымі ардэнамі, медалямі. Згодна з пастановай Савету Міністраў БССР за №33 ад 11 лістапада 1971 году імем Міхаіла Мінковіча названая бібліятэка №10 Менску[4][5].

  • Мінковіч М. А. Культурна-асветная работа ў вёсцы. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1950. — 94 с.
  • Минкевич М. А. Расцвет социалистической культуры белорусского народа за годы Советской власти: Материал в помощь лектору. — Мн.: 1967. — 21 с.
  • Мінковіч М. Асноўныя формы і метады культурна-асветнай работы ў вёсцы. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1953. — 187 с.
  1. ^ Мінковіч М. А. Прыдзвінскі край - Выдатныя і знакамітыя людзі 
  2. ^ а б Памяць: Гіст.-дак. хроніка Дубровенскага р-на. Кн. 1. — Мн., 1997. C.514.
  3. ^ Развитие культурно-просветительной работы в БССР и ее основные формы: (по материалам послевоенного периода): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук / М. А. Минкович. — Минск, 1954. — 19 с.
  4. ^ Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР 11 ноября 1971 г. № 333
  5. ^ Библиотеки Республики Беларусь и зарубежных стран