Перайсьці да зьместу

Халмоўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Халмо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Халмы.

20 жніўня 1924 году створаны Верацейскі сельсавет у складзе Дубровенскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 9 верасьня 1946 году сельсавет далучаны да Арэхаўскага раёну Віцебскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Халмоўскі.

17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Дубровенскага раёну[1]. 8 красавіка 1957 году сельсавет далучаны да Аршанскага раёну. 16 верасьня 1960 году сельсавет скасаваны[2].

  1. ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 17 сьнежня 1956 году. Пра скасаваньне некаторых раёнаў Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (рас.)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 56