Перайсьці да зьместу

Аршанская акруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аршанская акруга
Агульныя зьвесткі
Краіна Сьцяг СССР СССР
Статус акруга
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтар Ворша
Дата ўтварэньня 1924
Дата скасаваньня 26 ліпеня 1930
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Насельніцтва (1926) 416,3 тыс.
Нацыянальны склад беларусы — 88,5%; габрэі — 5,9%; расейцы — 3,3%; палякі — 1,5%
Плошча 7,9 тыс. км²
Скасаваная ліпень 1930
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Арша́нская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь ліпеня 1924 да ліпеня 1930 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Ворша.

Першапачаткова ўключаў 10 раёнаў: Аршанскі, Багушэўскі, Горацкі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Копыскі, Коханаўскі, Круглянскі, Ляднянскі, Талачынскі.

У 1927 годзе ў склад Аршанскай акругі ўвайшлі 4 раёны скасаваных Барысаўскай і Калінінскай акругаў: Амсьціслаўскі, Крупскі, Расьненскі і Чарэйскі. Пасьля ўзбуйненьня акругі: плошча 11,7 тыс. км², насельніцтва 572,3 тыс. чалавек.

Паводле дадзеных перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 416,3 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 88,5%; габрэі — 5,9%; расейцы — 3,3%; палякі — 1,5%.

Орган Аршананскага акркама КП(б) Беларусі й акрвыканкама газэта — «Камуністычны шлях» (1925, № 1 (1 кастр.) — 1930, № 4 (17 чэрв.)).[1]

Скасаваны ў ліпені 1930, як і большасьць акругаў СССР. Раёны былі перададзеныя ў прамое падпарадкаваньне БССР.[2]

Старшыні акруговага выканкаму

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Газеты Беларусі, 1776—1975.. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 92 (№ 746). — 322 с.
  2. ^ Круталевич В.А. Административно-территориальное устройство БССР.. — Менск: Навука і тэхніка, 1966. — С. 50—65. — 134 с. — 4000 ас.
  3. ^ Амбражунас Пётр Иосифович / редколлегия: П. У. Бровка (главный редактор) и др. // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. : энцыкляпэдыя. — Мінск: Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5: Биографический справочник. — С. 19.
  4. ^ Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991 : энцыкл. давед.: у 3 т.. — Менск: 2004 Т. 3 Кнiга I (Абакановіч—Кучынская). — С. 66. — 534 с. — ISBN 985-6374-05-7