Анатоль Магіленка
Анатоль Магіленка | |
Анатоль Філімонавіч Магіленка | |
Дата нараджэньня | 10 жніўня 1938 (86 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Карабанавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць |
Дата сьмерці | 2 верасьня 1997 |
Месца сьмерці | Віцебск |
Месца вучобы | Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны |
Занятак | навуковец, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | вэтэрынарыя |
Месца працы | Віцебская дзяржаўная акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны |
Вядомы як | аўтар прац па разьвіцьці незаразных хвароб маладняку гаспадарчых жывёл, іх прафіляктыцы й лячэньні; імуннай рэактыўнасьці й імунапаталёгіі буйной рагатай жывёлы. |
Навуковая ступень | доктар вэтэрынарных навук[d] |
Узнагароды | Ганаровая Грамата Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1994) |
Анатоль Магіленка (10 жніўня 1938, вёска Карабанавічы, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць — 02 верасьня 1997, Віцебск) — навуковец у галіне вэтэрынарыі, Чалец-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі й Акадэміі Адукацыіі (1996), доктар вэтэрынарных навук (1990), прафэсар (1991) Віцебскай дзяржаўнай акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны. Акадэмік акадэміі аграрнай адукацыі Расеі (1996).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня ў 1959 годзе Гусеўскага сельскагаспадарчага тэхнікуму ў Калінінградзкай вобласьці працаваў да 1962 году заатэхнікам у саўгасе ў Омскай вобласьці Расеі. У 1964 годзе паступіў у Омскі вэтэрынарны інстытут, а скончыў Віцебскі вэтэрынарны інстытут у 1967 годзе. Пасьля заканчэньня інстытута працаваў старэйшым вэтэрынарным доктарам эпізаатолёгам і намесьнікам начальніка Жабінкаўскай раённай вэтэрынарнай станцыі да 1969 году. З 1969 году асьпірантура пры катэдры паталёгіі й тэрапіі ў Віцебскім вэтэрынарным інстытуце. У 1973 годзе абараніў дысэртацыю кандыдата вэтэрынарных навук[1]. Застаўся працаваць асыстэнтам катэдры клінічнай дыягностыкі ў Віцебскім вэтэрынарным інстытуце. З 1981 году дацэнт катэдры клінічнай дыягностыкі.
У пэрыяд рэфармаваньня й станаўленьня вышэйшай сельскагаспадарчай адукацыі Беларусі працаваў прарэктарам па навучальнай працы з 1988 да 1995 году, адначасова 1991—1995 гадах загадчык катэдры клінічнай дыягностыкі.
Дысэртацыю навуковай ступені доктара вэтэрынарных навук абараняў у Ленінградзкім вэтэрынарным інстытуце ў 1990 годзе[2].
З 1995 да 1997 году прафэсар Анатоль Магіленка працаваў на пасадзе рэктара Віцебскай дзяржаўнай акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Анатолем апублікавана больш за 230 прац, прысьвечаныя пытаньням вэтэрынарнай навукі й практыкі, а таксама ўдасканаленьню падрыхтоўкі вэтэрынарных лекараў. Навуковыя працы па разьвіцьці незаразных хвароб маладняку гаспадарчых жывёл, іх прафіляктыцы й лячэньні; імуннай рэактыўнасьці й імунапаталёгіі буйнай рагатай жывёлы. Распрацаваў спосаб комплекснага лячэньня вострай бронхапнэўманіі цялят. У 1996 годзе ён абраны чальцом-карэспандэнтам Беларускай Акадэміі адукацыі, Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь і акадэмікам Акадэміі аграрнай адукацыі Расейскай Фэдэрацыі.
Выбраная бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Магіленка, А. Ф. Рэзістэнтнасць арганізма бычкоў, хворых на остэадыстрафію, у працэсе тэрапіі. // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. — Менск: 1989. — В. Серыя сельскагаспадарчых навук. — № 3. — С. 102—106.
- Магіленка, А. Ф. Прыродаахоўнае навучанне студэнтаў. / навуковы рэдактар Яцкевіч, Сяргей Анатольевіч // Нацыянальная адукацыя: гісторыя, сучаснасць, перспектывы : тэматычны зборнік Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. — Брэст: 1995. — В. Зб. 2. — С. 67—68.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Могиленко, А. Ф. Изменение иммунобиологической реактивности организма телят в норме и при комплексном лечении острой бронхопневмонии: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата ветеринарных наук. — Витебск: 1973. — 17 с.
- ^ Могиленко, А. Ф. Иммунный статус молодняка крупного рогатого скота при внутренних незаразных болезнях и его коррекция: дисертация доктора ветеринарных наук; Ленинградский ветеринарный институт.. — Витебск: 1990. — 488 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ятусевіч А. І. Магіленка, Анатоль Філімонавіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 — С. 445.
- Ветэрынарная энцыклапедыя: А — Я (Каля 2 тыс.арт. і 10 тыс. тэрмінаў) / рэд. А. І. Ятусевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — С. 243. — 444 с. — 3000 ас. — ISBN 985-11-0013-7
- Ветеринарная энциклопедия: в 2 т.. — пад агульнай рэдакцыяй А. І. Ятусевіч. — Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2013. — Т. 2. — С. 99. — 1600 ас. — ISBN 978-985-11-0731-1
- Витебская ордена «Знак Почета» государственная академия ветеринарной медицины : история и современность : (к 85-летию со дня основания) : 1924―2009 / пад агульнай рэдакцыяй А. І. Ятусевіч. — Витебск: ВГАВМ. — С. 152. — 500 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-512-270-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Магіленка Анатоль Філімонавіч. Беларусь у асобах і падзеях.
- Магіленка Анатоль Філімонавіч. УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»
- Магіленка, Анатоль Філімонавіч (доктар ветэрынарных навук; 1938—1997). Вучоныя Беларусі.
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Памерлі 2 верасьня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Дактары вэтэрынарных навук
- Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне
- Беларускія вэтэрынары
- Беларускія пэдагогі
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны
- Рэктары Віцебскай дзяржаўнай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны
- Чальцы-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі